Папа ў Белым доме: зберагчы рэлігійную свабоду
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Францішак сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам.
23 верасня 2015 г. у Белым доме ў Вашынгтоне адбылася афіцыйная цырымонія прывітання папы Францішка, які прыбыў у Злучаныя Штаты Амерыкі ў рамках свайго дзесятага Апостальскага падарожжа. Са спецыяльнага подыума, размешчанага на Паўднёвым лужку Белага дома, Папа звярнуўся да каля 20 тыс. запрошаных асоб. У Авальным кабінеце Белага Дома – рэзідэнцыі Прэзідэнта ЗША – адбылася яго прыватная гутарка з Баракам Абамам. Гэта ўжо іх другая сустрэча, першая адбылася ў Ватыкане ў сакавіку 2014 г.
Падчас свайго выступлення ля Белага дома, Папа падзякаваў за гасціннасць кіраўніку амерыканскай дзяржавы і выказаў радасць ад прабывання ў краіне, якая была пабудавана пераважна эмігранцкімі сем’ямі. Пантыфік нагадаў, што таксама паходзіць з такой сям’і.
Святы Айцец заўважыў, што амерыканскія католікі, якія разам са сваімі суайчыннікамі “задзейнічаны ў будаванні па-сапраўднаму талерантнага і інклюзіўнага грамадства, абароне правоў індывідуумаў і супольнасцяў і барацьбе з рознымі формамі дыскрымінацыі”, разам са “шматлікімі іншымі людзьмі добрай волі”, чакаюць павагі да сваіх “самых глыбокіх хваляванняў і неад’емнага права на рэлігійную свабоду”. “Гэта свабода з’яўляецца адной з самых каштоўных заваёў Амерыкі!”, - сказаў Папа.
Францішак высока ацаніў ініцыятыву Барака Абамы па стрыманні забруджвання паветра. Праблема клімату не павінна быць пакінута наступнаму пакаленню, сказаў ён і заклікаў хрысціян прымаць актыўны ўдзел у абароне навакольнага асяроддзя.
Святы Айцец выказаў спадзяванне, што Злучаныя Штаты падтрымаюць намаганні міжнароднай супольнасці на карысць самых неабароненых у свеце асоб і будуць падтрымліваць інтэгральныя і інклюзіўныя мадэлі развіцця, каб людзі ва ўсім свеце “маглі пазнаць благаслаўленне мірам і росквітам, чаго Бог жадае ўсім сваім дзецям”. Францішак завяршуў свой зварот словамі: “Няхай Бог благаславіць Амерыку!”.
Пасля прыватнай сустрэчы з Баракам Абамам, Папа накіраваўся ў катэдральны касцёл Вашынгтона, дзе пройдзе яго спатканне з амерыканскім епіскапатам. Вечарам Пантыфік узначаліць св. Імшу, падчас якой адбудзецца кананізацыя благаслаўлёнага Хуніпера Сьеры.
Related items
-
Забарона абортаў у прыватных медцэнтрах у Беларусі выклікала рэзананс. Што могуць адказаць хрысціяне?
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
«Куток цяпла» адкрылі католікі Кіева, дзе сотні шматпавярховак засталіся без ацяплення
-
Сумуюць па Беларусі: што адбываецца з вызваленымі святарамі і чаму яны маўчаць