Папа часта моліцца седзячы з-за болю
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
«Часам Гасподзь нічога не гаворыць мне, я адчуваю пустату».
Францішак засынае, па яго ўласным прызнанні, молячыся спантанна. “Я адчуваю сябе, як сын перад Айцом, і гэта важна”, - прызнаўся Папа ў вельмі асабістай прадмове да новага выдання “Youcat”. Яе апублікавала Канферэнцыя Біскупаў Аўстрыі, якой належаць аўтарскія правы на моладзевы катэхізіс. Часта Пантыфік моліцца проста сідзячы, бо яму балюча стаяць на каленях, прызнаўся ён сам. Малітва для яго, гэта не нейкая “сентыментальнасць” – “я глыбока адчуваю тое, што Пан кажа мне”, - напісаў Папа ў прадмове. Часам Бог не кажа нічога. “Тады я нічога не адчуваю, толькі пустэчу, пустэчу, пустэчу... Але я набіраюся цярплівасці і чакаю”, - дадаў ён.
Катэхізіс для моладзі “Youcat” выдаецца аўстрыйскім епіскапатам пры падтрымцы нямецкай і швейцарскай біскупскіх канферэнцый. У новым выданні выкарыстоўваецца тэкст так званага экуменічнага перакладу Святога Пісання. У кнізе ўтрымліваюцца тлумачальныя тэксты да Бібліі і Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, духоўныя імпульсы, цытаты, крыжаваныя спасылкі, а таксама фатаграфіі і ілюстрацыі. У стварэнні “Youcat” удзельнічалі лепшыя катэхеты, тэолагі і біблісты.
Першае выданне “Youcat” стала сапраўдным бестселерам у свеце. Агульны наклад кнігі склаў больш за 5 мільёнаў асобнікаў; яна даступная на 39 мовах.
У 2016 г. рыхтуецца яшчэ адно падобнае да спецыфікі “Youcat” выданне: “Docat” – даведнік па каталіцкім сацыяльным вучэнні для моладзі.
Другое выданне моладзевага катэхізіса на нямецкай мове будзе прэзентавана 21 кастрычніка 2015 г. У 2016 г. плануецца з’яўленне новага “Youcat” яшчэ на 20 мовах.
Related items
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
Святар распавёў пра здарэнне на трасе Мінск – Гродна і як яго ўратаваў Ружанец
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні
-
Знік самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што здарылася?