Папа заклікаў да салідарнасці і падтрымкі Украіны
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
24 красавіка католікі ўсёй Еўропы збяруць грошы для Данбаса.
Святы Айцец Францішак скіраваў заклік да салідарнасці з Украінай. “Насельніцтва Украіны доўга пакутуе ад наступстваў узброенага канфлікту, забытага многімі. Як ведаеце, я заклікаў Касцёл у Еўропе падтрымаць ініцыятыву, мной устаноўленую, каб выйсці насустрач гэтай надзвычайнай гуманітарнай сітуацыі. Загадзя дзякую ўсім, хто шчодра прычыніцца да ініцыятывы, якая пройдзе 24 красавіка”, - сказаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.
Пра збор ахвяраванняў для ахвяр канфлікту ва Украіне Пантыфік абвясціў 3 красавіка 2016 г. у прамове перад малітвай “Regina Caeli”. “Гэты акт міласэрнасці мае на мэце не толькі палегчыць матэрыяльныя пакуты, але жадае таксама выказаць маю блізкасць і асабістую салідарнасць з ўсім Касцёлам. Я шчыра спадзяюся, што гэты жэст дапаможа паспрыяць міру і павазе правоў на гэтых, так выпрабаваных землях”,- казаў тады Святы Айцец.
Related items
-
Беларускі біскуп заклікаў да малітвы за перамовы Украіны і Расіі
-
Замест ксяндза – біскуп. У Беларусі нагадалі пра востры недахоп святароў
-
Яшчэ раз пра крэмацыю: як пахаваць прах па-хрысціянску, адказалі ў Касцёле
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель