Папа Францішак - самы папулярны сусветны лідэр у Twitter
- Written by katolik.life
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
З 36 млн. падпісчыкаў Пантыфік абыйшоў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Ужо больш за 36 мільёнаў карыстальнікаў інтэрнэту сочыць за “папскім” акаўнтам у сацыяльнай сетцы “Twitter”. Апошні мільён прыбыў на працягу 19 дзён у перыяд з 14 ліпеня па 2 жніўня 2017 г., у сярэднім на 50 тыс. чалавек у дзень. Гэта ў пяць разоў хутчэй, чым у мінулым годзе. Раней на пераход ад 33 да 34 мільёнаў спатрэбілася амаль тры месяцы, а ад 34 да 35 мільёнаў – 30 дзён.
Профіль @Pontifex, заснаваны пяць гадоў таму, мае дзевяць моўных версій: іспанскую – з 13 мільёнамі карыстальнікаў, англійскую – з 12 мільнамі, італьянскую – з 4,5 мільёнамі, а таксама партугальскую, з амаль 8% ад агульнай колькасці падпісаных на “Twitter” Папы, польскую, французскую і лацінскую – з амаль 2,5%, нямецкую і арабскую – крыху больш за 1%.
Францішак з’яўляецца самым папулярным сусветным лідэрам з профілем на “Twitter”. Другое месца заняў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп – 35,3 мільёнаў падпішчыкаў, а трэцяе – прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі – 32,4 мільёны.
@Pontifex распачаў сваю дзейнасць у снежні 2012 г. Да лютага 2013 г. яго выкарыстоўваў Бэнэдыкт XVI. Францішак пачаў карыстацца акаўнтам праз чатыры дні пасля свайго абрання на пасаду Біскупа Рыма – 17 сакавіка 2014 г. З таго часу колькасць карыстальнікаў пачала расці асабліва хуткімі тэмпамі.
Першапачаткова твіт-паведамленні з’яўляліся на папскім акаўнце з нагоды агульных аўдыенцый, святаў ці іншых важных падзей у жыцці Касцёла, але пазней яны сталі публікавацца штодзённа. Дзякуючы сваёй прастаце, глыбіні і актуальнасці, яны разыходзяцца па сацыяльнай сетцы праз дзесяткі тысяч “рэтвітаў”.
Францішак уваходзіць у групу самых уплывовых лідэраў, прысутных у “Twitter”. Па дадзеных даследавання, праведзенага ў 2014 г. PR-агенцтвам “Burson-Marsteller”, кароткія пасланні ніводнага іншага палітыка і рэлігійнага лідэра свету не чытаюць так часта і не перадаюць, як “твіты” Святога Айца. Вырашальнай тут з’яўляецца не толькі колькасць карыстальнікаў, але і іх актыўнасць і ўплыў.
Related items
-
Беларускія манахі і манахіні ствараюць медыяпраект. Пра што яны распавядаюць?
-
«Гэта будзе бомба!» Яшчэ ў адным касцёле Мінска з'явіцца арган
-
Тры народы – Польшчы, Беларусі і Украіны – аб'яднала незвычайная кампазіцыя ў цэнтры Варшавы
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву