За памерлага Дыега Марадону моліцца Папа Рымскі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Легендарны футбаліст у жарт называў сябе «капітанам каманды Францішка»
“Папа быў паінфармаваны аб смерці Дыега Марадоны. Ён з любоўю ўспамінае пра сустрэчы, якія мелі месца ў гэтыя гады, а таксама моліцца за яго, як рабіў у апошнія дні, калі даведаўся пра яго стан здароўя”, - сказаў журналістам кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.
Францішак некалькі разоў сустракаўся з Марадонай у Ватыкане. Славуты спартсмен прымаў удзел у футбольным матчы за мір, які адбыўся ў 2014 г. у Рыме па ініцыятыве Святога Айца, а таксама ўдзельнічаў у адукацыйных праектах Папскага фонда Scholas Occurentes.
Марадона прызнаваўся, што вельмі ўдзячны Пантыфіку за любоў, павагу і клопат аб дзецях. “Мы размаўлялі пра многія рэчы, пра неабходнасць аб’яднання футбалістаў дзеля супольнай дзейнасці на карысць дзяцей, якія галадаюць у многіх частках свету”, - казаў спартсмен пасля адной з сустрэч з Пантыфікам. Ён жартам называў сябе “капітанам каманды Францішка”.
Related items
-
Пры загадкавых абставінах у Рыме памёр вядомы расійскі святар
-
Беларускі біскуп заклікаў да малітвы за перамовы Украіны і Расіі
-
Яшчэ раз пра крэмацыю: як пахаваць прах па-хрысціянску, адказалі ў Касцёле
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек