У Рыме да смерці замёрз бяздомны. Вось што пра гэта сказаў Папа
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Папа Рымскі
- Add new comment
Пантыфік заўважыў, што такія трагічныя здарэнні ўжо мелі месца ў мінулым
Святы Айцец глыбока засмучаны трагічнай гібеллю 46-гадовага нігерыйца па імені Эдвін, які памёр ад холаду 20 студзеня 2021 г. недалёка ад плошчы св. Пятра.
Пантыфік звярнуў увагу на гэты выпадак пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 24 студзеня прайшла ў Ватыкане. Ён заўважыў, што такія трагічныя здарэнні ўжо мелі месца ў мінулым.
“Будзем маліцца за Эдвіна. Няхай для нас стануць перасцярогай словы св. Грыгорыя Вялікага, які перад абліччам смерці жабрака ад холаду сцвердзіў, што ў гэты дзень не будзе цэлебраваць св. Імшу, бо гэта нібыта Вялікая пятніца. Падумаем пра Эдвіна. Падумаем, што адчуваў гэты 46-гадовы мужчына на марозе, ігнараваны ўсімі, пакінуты, таксама і намі. Памолімся за яго”, - заклікаў Святы Айцец.
Related items
-
Кадры, якія ўражваюць: грэка-каталіцкая моладзь малілася на месцы гібелі мірных жыхароў у Цярнопалі
-
Вызваленых святароў прывезлі з Беларусі ў Ватыкан
-
«Ніколі такога не бачылі». Учынак святароў у Цярнопалі ўразіў нават атэістаў
-
Два гады, як зняволены ксёндз Акалатовіч: «Малюся, каб годна прайсці выпрабаванні»
-
Знойдзеныя парэшткі ў Мінску пакуль не перадалі парафіі, будоўля працягваецца