BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Папы Рымскага «складаная клінічная карціна» – адменена аўдыенцыя

У гэтай аўдыенцыі павінен быў удзельнічаць кіраўнік беларускага епіскапату.

Стан здароўя 88-гадовага Папы Рымскага Францішка патрабуе далейшага лячэння ў стацыянары ў сувязі з выяўленай полімікробнай інфекцыяй дыхальных шляхоў, паведаміла 17 лютага Зала друку Святога Пасаду.

У паведамленні гаворыцца, што ў сувязі з выяўленай інфекцыяй медыкі ўнеслі змены ў тэрапію Пантыфіка, інфармуе Vatican News. Таксама ўдакладняецца, што абследаванні «сведчаць аб складанай клінічнай карціне, якая патрабуе належнага знаходжання ў лякарні», у якую Папу паклалі 14 лютага.

Пры гэтым настрой у Францішка застаецца добрым, адзначыў кіраўнік ватыканскай прэс-службы Матэа Бруні, — Папа чаргуе лячэнне і адпачынак з чытаннем газет.

У сувязі з хваробай Пантыфіка адменена агульная аўдыенцыя, запланаваная на сераду, 19 лютага. У гэтай аўдыенцыі планаваўся ўдзел Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага. Афіцыйна пра гэта не паведамлялася, але сустрэчу Мітрапаліта з Пантыфікам анансаваў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў ураду Беларусі Аляксандр Румак. Ён распавядаў пра тое, што ў «бліжэйшыя дні» арцыбіскуп Станеўскі «плануе, будучы ў Ватыкане, перадаць шчырае прывітанне прэзідэнта Папу Францішку».

Таксама 17 лютага з'явіўся зварот Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, у якім беларускі іерарх заклікаў да малітвы аб выздараўленні Пантыфіка.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПанядзелак, 17 Люты 2025 18:29
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць