BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Чырвоны касцёл у Мінску пакуль не адкрыюць – агучана афіцыйная прычына

Таксама Аляксандр Румак адкрыў «невялікі сакрэт».

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак 13 лютага выступіў на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё і адказаў на пытанні, адно з якіх тычылася закрытага ўжо больш за два гады Чырвонага касцёла ў Мінску.

«Распрацавана праектная дакументацыя па рамонту касцёла. Як звычайна, дакументацыя праходзіць экспертызу, па выніках экспертызы былі дадзены заўвагі. Таму адбываецца дапрацоўка дакументацыі, каб зрабіць капітальны рамонт гэтай святыні», – адказаў Румак.

Гэта азначае, што ніякія працы ў бліжэйшы час не пачнуцца і касцёл па-ранейшаму будзе зачынены, паколькі эксплуатацыю будынка забаранілі з-за неабходнасці рамонту.

Як мы ўжо паведамлялі, Чырвонага касцёла няма ў спісе аб'ектаў для рэканструкцыі ў Інвестыцыйнай праграме Мінска на 2025 год.

Больш за тое, роўна 8 месяцаў таму Румак называў тую ж прычыну, па якой рамонт храма не пачынаецца. Атрымліваецца, за гэты час дакументацыю так і не дапрацавалі.

Таксама Румак адкрыў «невялікі сакрэт» аб тым, што ў «бліжэйшыя дні» Мітрапаліт Юзаф Станеўскі «плануе, будучы ў Ватыкане, перадаць шчырае прывітанне прэзідэнта Папу Францішку».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць