BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Беларускія каталіцкія скаўты здзейснілі трохдзённую нацыянальную «вандроўку» да абраза Маці Божай у Гудагай [вялікі фотарэпартаж]

Духоўнай тэмай падарожжа, да якога далучыліся і ўкраінскія скаўты, стала сустрэча Хрыста на шляху ў Эмаус, а патрыятычнай - паўстанне Кастуся Каліноўскага.

9-12 траўня гурт маладых і дарослых каталіцкіх скаўтаў-«вандроўнікаў», якія практыкуюць педагогіку FSE (Федэрацыі скаўтаў Еўропы) здзейснілі нацыянальную «вандроўку» па маршруце Солы - Жупраны - Гудагай. Да беларусаў далучыся ўкраінскія скаўты разам з грэка-каталіцкім дыяканам, а таксама шведскі падарожнік Бьёрн, які мае намер адкрыць каталіцкі скаўтынг у сваёй краіне. Духоўным кіраўніком пілігрымкі стаў дыякан нясвіжскай парафіі Міхаіл Бубен.

На «вандроўку» сабраліся скаўты з Барысава, Гродна, Мінска, Віцебска, Паставаў, Лынтуп і Гомеля. Усе дні шляху хлопцы ішлі лесам-полем, пераходзілі ўброд раку, рабілі начлегі ў лесе, па дарозе спявалі, маліліся, разважалі на духоўную тэму - сустрэчу Хрыста вучнямі на шляху ў Эмаўс. Праз гэты фрагмент Святога Пісьма скаўты імкнуліся ў бачыць Пана ў сваім жыцці.

Штодня скаўты ўдзельнічалі ў Святой Імшы, заходзячы ў знакамітыя вясковыя касцёлы, або ладзілі Эўхарыстыю проста ў прыдарожнага крыжа, зрабіўшы алтар са сваіх заплечнікаў.

У дарозе падарожнікаў чакала шмат падарункаў ад Госпада. Гэта не толькі выдатнае надвор'е ва ўсе дні шляху. Жыхары вёскі Ціханы, даведаўшыся пра тое, што паблізу спыніліся скаўты, сабралі для іх багаты пачастунак: тушонку, салянку, яйкі, бярозавы сок, прысмакі. Дарэчы, Гарадзейскі цукровы камбінат ахвяраваў для скаўтаў сваю прадукцыю.

Але галоўныя падарункі - гэта сустрэчы з добрымі людзьмі. Многія вяскоўцы дабраслаўлялі скаўтаў і проста плакалі ад радасці, бачачы такое паломніцтва моладзі.

Падчас адпачынку ў Жупранах хлопцы навучылі вясёлым скаўцкім гульням мясцовых дзяцей і наведалі там не толькі адзін з найпрыгажэйшых у Беларусі касцёлаў, але і магілу вядомага земляка, які дапамагаў будаваць храм - паэта-дэмакрата Францішка Багушэвіча. Скаўты ўспомнілі яго заклік захоўваць родную беларускую мову.

А на традыцыйным «вогнішчы» хлопцы гулялі ў любімыя скаўцкія гульні і прадстаўлялі сцэнкі аб паўстанні Кастуся Каліноўскага - у гэтым годзе адзначаецца яго 150-годдзе.

Завяршыліся гэтыя незвычайныя духоўныя практыкаванні 3-кіламетровым Крыжовым шляхам па начным лесе, дзе размешчана Гудагайская кальварыя, і Эўхарыстыяй у санктуарыі Маці Божай Гудагайскай, дзе кожны скаўт склаў свае інтэнцыі, з якімі ішоў у гэтую пілігрымку.

 

Last modified onСерада, 15 Май 2013 21:06

Каментары   

+1 #1 czaropka 2013-05-19 15:13
Шкадую, што ў мяне не атрымалася. нават зайздрошчу. Малайцы.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць