Лекараў у Беларусі абавяжуць схаваць іконы і крыжыкі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Comments (1)
Міністэрства аховы здароўя рыхтуе пастанову аб медыцынскай этыцы медперсаналу.
Праект пастановы Міністэрства аховы здароўя Беларусі «Аб зацвярджэнні Норм медыцынскай этыкі і дэанталогіі» апублікаваны для грамадскага абмеркавання. Заўвагі і прапановы па праекце пастановы Міністэрства аховы здароўя просіць накіроўваць ва ўпраўленне кадравай палітыкі на электронны адрас dobrovolskaya@belcmt.by да 29 снежня 2016 года, паведамляе Міністэрства.
Дакумент змяшчае пералік патрабаванняў да стасункаў з пацыентамі і да знешняга выгляду медработнікаў і фармацэўтаў. Гаворыцца, што персанал медустаноў павінен кіравацца такімі маральна-этычнымі нормамі як гуманнасць, ветлівасць, спачуванне, павага, талерантнасць, стрыманасць, дэмакратычнасць.
У той жа час медработнік павінен быць палітычна нейтральным і цалкам выключыць магчымасць якога-небудзь уплыву палітычных партый ці грамадскіх арганізацый на рашэнні, што прымаюцца.
Асобна прапісаны патрабаванні да знешняга выгляду: халат павінен прыкрываць 2/3 сцягна, прычоска павінна быць акуратнай, манікюр - стрыманым, без нарошчвання пазногцяў, доўгія валасы - сабраныя. Не дапускаецца нашэнне медыцынскага адзення з празрыстай тканіны, спартыўнага адзення, шыйных хустак, шалікаў, буйных ювелірных упрыгожванняў і біжутэрыі, а таксама пляжнага і няўстойлівага абутку, у тым ліку на высокім абцасе. Медработнікам забароняць выкарыстоўваць і яркую касметыку, парфумерыю з рэзкім пахам.
У дакуменце прапісана і забарона на «відавочную дэманстрацыю сваёй рэлігійнай прыналежнасці, адкрытае нашэнне рэлігійных знакаў і сімвалаў». Калі гэтыя пункты застануцца ў пастанове, не вядома, як іх выкананне будуць патрабаваць на практыцы. Бо большасць беларусаў - хрысціяне, і многія лекары захоўваюць на сваіх сталах і ў кабінетах іконы святых, носяць нацельныя крыжыкі.
Related items
-
У Мінску прэзентавалі план «Залатой Горкі» са скверам на могілках, якога там быць не можа
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
-
Дзень нараджэння галоўнага ўніверсітэта Гродна адзначылі малітвай у касцёле
-
Як адрэагавалі вернікі на віншаванне Мітрапаліта з чырвонай зоркай – падтрымалі адзінкі
-
У Мінску абвясцілі аб планах стварыць сквер на былых каталіцкіх могілках. Але... там ужо даўно ідзе будоўля
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу