BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Незвычайны праект: сям'я падарожнічае па Беларусі, малюе цікавосткі і робіць сэлфі

Большая частка здымкаў - на фоне цэркваў і касцёлаў - ФОТА

Сям'я Сапрыкавых з Віцебску публікуе ў сацсетцы свой незвычайны праект. Сужэнцы - выхавальнікі дзіцячага дома сямейнага тыпу - разам з дачкой падарожнічаюць па розных гарадах Беларусі, наведваюць славутасці, малююць іх і робяць сэлфі. З канца ліпеня на старонцы Юліі Сапрыкавай ужо дзесяткі сямейных сэлфі, большая частка з іх - на фоне старадаўніх каталіцкіх і праваслаўных храмаў, пры гэтым Юлія іх малюе. Фота суправаджаюць хэштэгі #познайБеларусь2017 і #DiscoverBelarus - такім чынам сям'я адначасова ўдзельнічае ў конкурсе Нацыянальнага агенцтва па турызме.

- Першапачаткова мы планавалі падарожжа па Беларусі, сталі глядзець у інтэрнэце славутасці, натыкнуліся на конкурс, вырашылі сумясціць прыемнае з карысным. Малюю я, у мяне такі стыль «дзіцячы». Мы з павагай ставімся да ўсіх рэлігій. Таму наведваем усё, што нам цікава, у тым ліку і касцёлы, - распавяла Юлія katolik.life. - Падарожнічаем на машыне. Мы працуем бацькамі-выхавальнікамі ў дзіцячым доме сямейнага тыпу ў Гарадку, цяпер прыёмныя дзеці на адпачынку, вось мы і выехалі на абшары Беларусі. Часам мы выязджаем з прыёмнымі дзецьмі ў аднадзённыя паездкі, але ў такую працяглую пакуль не атрымліваецца - мала пасадачных месцаў у машыне. Таму зараз падарожнічаем з адной роднай дачкой.

Нацыянальнае агенцтва па турызму праводзіць рэспубліканскі конкурс «Пазнай Беларусь - 2017». У ім можа прыняць удзел кожны. Для гэтага неабходна наведаць як мага больш славутасцяў Беларусі і зрабіць фота на іх фоне. Фотаздымкі трэба размясціць у сацыяльнай сетцы і пазначыць хэштэг #познайБеларусь2017, #DiscoverBelarus і геалакацыяй. Па гэтых хэштэгах у сацсетцы «Вконтакте» можна паглядзець усе фота сям'і Сапрыкавых і іншых удзельнікаў конкурсу. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу пройдзе 8 снежня.

Last modified onПанядзелак, 18 Верасень 2017 23:56
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць