Яшчэ адзін крок: у Польшчы забаранілі гандаль па нядзелях
- Written by katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Закон уступіць у сілу з сакавіка 2018 года, а поўная забарона - з 2020 года.
Суседняя Польшча працягвае ўкараняць у палітыку хрысціянскія каштоўнасці. Чарговы крок, які робіць Польшчу яшчэ больш хрысціянскай краінай, - ніжняя палата парламента рэспублікі прагаласавала за закон, які вядзе да паступовай адмены, а затым і забароны гандлю па нядзелях. 24 лістапада Сейм прыняў новы закон большасцю галасоў: 254 парламентарыя выказаліся за, 156 - супраць.
Закон уступіць у сілу з 1 сакавіка 2018 года. З гэтага дня забарона на гандаль па нядзелях будзе распаўсюджвацца на кожную другую нядзелю месяца. З 2019 года крамы ў Польшчы будуць працаваць па нядзелях толькі адзін раз на месяц, а з 2020 года гандаль у кожную нядзелю будзе цалкам забаронены. Але ёсць выключэнне - гандляваць змогуць інтэрнэт-крамы і гандлёвыя аб'екты, якія знаходзяцца на запраўках, паведамляе мясцовая прэса. Як адзначаецца, праціўнікі новаўвядзенні лічаць, што закон негатыўна адаб'ецца на эканоміцы.
Беларусам і турыстам з іншых краін пры паездках у Польшчу прыйдзецца ўлічваць, што «закупы» па нядзелях хутка стануць немагчымыя.
Нагадаем, у хрысціянстве нядзеля - гэта першы дзень тыдня, усталяваны ў гонар Уваскрасення Езуса Хрыста на трэці дзень пасля распяцця. Гэта дзень, які вернік павінен прысвяціць Богу, як мінімум - наведаць Набажэнства ў храме. У многіх хрысціянскіх канфесіях у гэты дзень хрысціянам нельга працаваць або праца лічыцца непажаданай. У большасці выпадкаў гэта абгрунтоўваецца чацвёртай запаведдзю, дадзенай Богам Майсею ў ліку іншых Дзесяці запаведзяў, - «... дзень сёмы - субота Госпаду, Богу твайму: не рабі ў гэты ніякай працы ні ты, ні сын твой, ні дачка твая, ні раб твой, ні рабыня твая» (Выхад 20:10). Святочны дзень у раннім хрысціянстве быў перанесены з суботы на нядзелю ў гонар Уваскрасення Хрыста.
У Польшчы хрысціяне-католікі складаюць каля 95% вернікаў. Каталіцкая царква наказвае па нядзелях не выконваць неабавязковую працу, але прысвяціць дзень Бога і бліжняму: наведаць Імшу і рабіць справы міласэрнасці, наведваць хворых, сваякоў, дапамагаць бліжнім.
Related items
- Папа Францішак абмеркаваў з Зяленскім пытанне вяртання палонных
- Апублікавана відэа прэзентацыі альбому на вершы святой Тэрэзы – унікальнага праекта беларусаў
- «Не зброя, але Марыя прывяла да перамогі». Чаму католікі моляцца Ружанцам менавіта ў кастрычніку?
- Ксёндз-акцёр, жоўтыя біркі – незвычайна адзначылі юбілей касцёла ў Варнянах
- Першая нанакапліца са штучным інтэлектам у Польшчы выклікала захапленне і крытыку