Відэа: У касцёле Нясвіжа працягваюць ратаваць пахавальню Радзівілаў ад падтаплення
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Парафіяне арганізавалі дзяжурствы, пробашч храма таксама адпампоўвае ваду.
У Нясвіжскім фарным касцёле Божага Цела па-ранейшаму адбываецца затапленне склепа радавой пахавальні князёў Радзівілаў. Ужо амаль 10 дзён вада прыбывае, і струмень не спыняецца. Жартам вернікі яго нават называюць "цудатворнай крыніцай".
Нагадаем, з 7 сакавіка ў крыпце пачала збірацца вада, якая на працягу некалькіх гадзін падымаецца да такога ўзроўню, што яе даводзіцца вычэрпваць вёдрамі - гэта рабілі парафіяне касцёла да таго часу, пакуль у склепе не падключылі помпу. Яна адпампоўвае ваду тройчы на дзень. Аднак і парафіянам па-ранейшаму даводзіцца арганiзоўваць дзяжурствы і выносіць вёдрамі ваду. Пробашч парафіі кс. Пётр Шарко таксама ўдзельнічае ў працах па выратаванні крыпты, дзе знаходзіцца каля 70 саркафагаў. Яны знаходзяцца на ўзвышшы, таму парэшткам пакуль нічога не пагражае, аднак вада псуе сцены помніка архітэктуры.
У касцёле спадзяюцца, што ў бліжэйшы час сюды павінны прыбыць рэстаўратары, якім трэба будзе абследаваць склеп і даць сваё заключэнне пра прычыны надзвычайнага здарэння і ліквідацыі наступстваў, спланаваць далейшыя дзеянні па ліквідацыі затаплення. Пакуль дакладныя прычыны інцыдэнту не ясныя.
Каталіцкі храм Божага Цела ў Нясвіжы ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, цяпер у касцёле праходзяць рэстаўрацыйныя работы. Храм, збудаваны ў гэтым старажытным беларускім горадзе ў канцы XVI стагоддзя, з'яўляецца помнікам ранняга барока і першым езуіцкім храмам на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
Глядзіце рэпартаж аб здарэнні тэлеканала "Белсат".
Media
Related items
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
У Будславе і Барысаве прадставілі новых пробашчаў
-
«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці