Гомельскі «Карытас» дапамагае беднай маці вярнуць дзіця ў сям'ю
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Comments (1)
Каталіцкая арганізацыя аплаціла правядзенне вады ў хату.
Гомельская дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» дапамагае беднай сям'і з гарадскога пасёлка Лоеў у Гомельскай вобласці вярнуць дзіця, адабранае органамі апекі. Арганізацыя аплаціла правядзенне вады ў хату, каб выканаць умовы для вяртання нованароджанага Максіма, распавялі Katolik.life у дабрачыннай місіі.
Гаворка ідзе пра тую самую сям'ю, пра якую нядаўна даведалася ўся краіна. Незалежная прэса распавяла аб праблеме Алесі Фаміных і Андрэя Коўзіка, у якіх забралі сына Максіма. Грамадзянскія муж і жонка жывуць бедна, працуюць на нізкааплатных пасадах, таму не могуць выканаць усе ўмовы, пастаўленыя камісіяй райвыканкама, для вяртання дзіцяці.
Раней сям'я сапраўды знаходзілася ў сацыяльна-небяспечным становішчы - Андрэй злоўжываў алкаголем. Аднак падчас цяжарнасці Алесі муж перастаў піць, закадзіраваўся, уладкаваўся на працу і выканаў амаль усе патрабаванні, якія датычацца рамонту і забеспячэння дзіцяці. Толькі на адну справу ў сям'і не хапіла грошай - на правядзенне ў хату вады.
- Гэта дзіця для нас доўгачаканае, мне цяжка даліся роды, я выпакутавала яго. А цяпер мне дазваляюць бачыць яго толькі паўгадзіны на дзень. Максіма забралі, бо мы бедныя, а цяпер яшчэ і патрабуюць плаціць за яго дзяржаве, - плача Алеся.
Пасля рэзанансу ў грамадстве ў райвыканкаме пайшлі насустрач маладой сям'і і паабяцалі, што вернуць нованароджанага адразу пасля таго, як у доме з'явіцца вада. Неабыякавыя людзі пералічылі сужэнцам грошы, але для правядзення вадаправода большай часткі сумы не хапала.
Даведаўшыся пра праблему, у «Карытас-Міласэрнасць» вырашылі дапамагчы беднай маці і аплацілі правядзенне вады ў хату. У бліжэйшыя дні праца павінна пачацца.
Media
Related items
- Ці ўступаць у піянеры, спыталі ў вернікаў – частка адказаў здзівіла
- «Пад зямлёй адчула сябе шчаслівай». Беларуска працуе ў шахце і запрашае туды на Імшу
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Не святар: разабралі памылковую інфармацыю пра затрыманне верніка ў Омску
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу