BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Прадпрыемства ў Ждановічах «забараніла праход» да каталіцкай капліцы

Будынак вернікаў загарадзілі плотам.

Праблема ўзнікла ў рыма-каталіцкай парафіі Багародзіцы Апякункі сем’яў у Ждановічах пад Мінскам. Як распавёў на сваёй старонцы ў Facebook праграмны дырэктар «Радыё Марыя ў Беларусі» айцец Аляксандр Улас, праблему стварыла вядомае прыватнае прадпрыемства, якое месціцца побач з капліцай. Па словах святара, дабрацца да капліцы стала вельмі цяжка з-за таго, што прадпрыемства загарадзіла яе плотам.

- Такое ўражанне, што «Дарида» хоча «аджаць» ад парафіі ў Ждановічах і капліцу, і зямлю. Дзеля таго, каб патрапіць у капліцу, вымушаны быў лазіць па нейкіх лясах і палях - чаму? А таму, што "Дарида" купіла побач зямлю і паставіла плот, тым самым не даючы магчымасць людзям нават хадзіць да капліцы. Усюды па дарозе, бо гэта іх уласная дарога, паставілі надпісы што праход забаронены. Чаму ўлады прадаюць зямлю адным, не беручы пад увагу іншых? Цяпер у капліцу вельмі складана патрапіць, трэба "Сусанінам" быць, а ўзімку стане зусім немагчыма.

Katolik.life будзе сачыць за развіццём падзеяў.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць