Адыйшоў у вечнасць выбітны перакладчык Бібліі - Васіль Сёмуха
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Ён знакаміты дзясяткамі перакладаў на беларускую мову сусветна вядомых літаратурных твораў, а Святое Пісанне перакладаў 14 гадоў
Ва ўзросце 83-х гадоў адыйшоў у вечнасць Васіль Сяргеевіч Сёмуха - лаурэат дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1992 г.), лаўрэат Літаратурнай прэміі ПЭН-Цэнтру. Ён знакаміты дзясяткамі перакладаў на беларускую мову сусветна вядомых літаратурных твораў, а ў першую чаргу - Святога Пісання.
- Не стала Васіля Сёмухі - самага выбітнага беларускага перакладчыка… Светлы, мілы, дасціпны, энцыклапедычна адукаваны, гранічны шчыры і інтэлігентны, - паведаміў у Facebook блогер Глеб Лабадзенка.
Васіль Сёмуха нарадзіўся на тэрыторыі цяперашняга Пружанскага раёну. Перакладаў на беларускую мову з нямецкай, польскай, латышскай, лацінскай, іспанскай, нарвежскай, армянскай, украінскай і іншых моваў. За 14 гадоў напісаў беларускамоўны пераклад Бібліі, які выкарыстоўваецца ў набажэнствах розных беларускіх хрысціянскіх цэркваў. Пераклад Бібліі, здзейснены Васілём Сёмухам, быў выдадзены ў 2002 годзе ў Мінску тарашкевіцай, даступны таксама ў Інтэрнэце.
Media
Related items
-
Падарыў бяздомнаму ружанец, пераемніку – плашч. Апошнія жэсты біскупа Казіміра Велікасельца
-
У Гомелі развіталіся са спачылым біскупам Казімірам Велікасельцам – быў і праваслаўны іерарх
-
Памёр біскуп Казімір Велікаселец – найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі. Якім быў яго апошні дзень?
-
Незвычайную гісторыю распавёў святар. А вы ведалі пра такі звычай?
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў