BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Курапатах знеслі крыжы: чаму і як рэагаваць?

Сітуацыю пракаментавалі ў Каталіцкай царкве ў Беларусі

Раніцай 4 красавіка ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, на месцы масавых расстрэлаў ахвяр камуністычных рэпрэсій, тэхнікай вырвалі 70 крыжоў. Яны былі ўсталяваныя тут у мінулым годзе на ахвяраванні, сабраныя грамадскасцю. Каб не дапусціць актывістаў на месца зносу крыжоў, было выстаўлена ачапленне АМАП. Некалькіх пратэстуючых затрымалі. Па перыметры мемарыяльнага комплексу пачалі ўсталёўваць агароджу.

Чытайце па тэме: «Абраза пачуццяў вернікаў» - мітрапаліт Кандрусевіч пра знос крыжоў у Курапатах. Каталіцкі іерарх заклікаў тэрмінова спыніць гэтыя дзеянні >

- Бесы павылазілі ноччу, - піша ў сваім Facebook актывіст Зміцер Дашкевіч і паведамляе, што крыжы вывернулі і пагрузілі на трактар. - Калі Гасподзь даў ім на іх пагібель туды лезці, хай бяснуюцца. Але наш абавязак узвысіць свой голас супраць зла.

Гэтая навіна выклікала абурэнне, многія пішуць нават праклёны ў адрас тых, хто мае дачыненне да зносу крыжоў. Але шмат хто не ведае, як рэагаваць хрысціяніну на такія падзеі. Давайце ўзгадаем словы святога Хасэмарыі Эскрыва, які перажыў рэпрэсіі і грамадзянскую вайну ў Іспаніі. Вось яго цытата з кнігі «Крыжовы шлях»:

- Ці не падымай ніколі Крыжа толькі для таго, каб нагадаць, што адны забівалі іншых. Ён адразу стане харугвай д'ябла. Хрыстоў Крыж - гэта маўчаць, дараваць і маліцца за ўсіх, каб усе прыйшлі да міру.

Прадстаўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі кс. Юрый Санько адзначыў, што падзея выклікала неразуменне:

- Навошта, чаму, што там адбываецца. Тым больш цяпер, калі хрысціяне Беларусі перажываюць Вялікі пост. Для нас крыж - сімвал нашага збаўлення, таму тым больш не зразумела. Што далей будзе з гэтымі крыжамі? Таксама не вядомая пазіцыя дзяржавы: чаму Мінкульт не каментуе. Не раіліся ні на адным узроўні.

Святар дадаў, што з Касцёлам знос крыжоў і якое-небудзь добраўпарадкаванне ўрочышча не ўзгаднялася, і нагадаў словы мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які казаў, што Курапаты - гэта Галгофа сучаснага грамадства, святое месца для кожнага хрысціяніна і для кожнага жыхара Беларусі.

Пазней афіцыйна было заяўлена, што ў Курапатах «праходзяць планавыя работы па добраўпарадкаванні, выдаляюцца незаконна устаноўленыя збудаванні ў выглядзе крыжоў».

Last modified onПятніца, 05 Красавік 2019 00:25
Каментары   
+5 #1 Алексей 2019-04-04 22:21
Кощунство! Происходящее - очередная попытка закрасить позорное пятно в истории советской власти. Ставятся памятники жертвам немецкого фашизма. А как же жертвы отечественного фашизма? Стереть память о них, будто бы и не было никаких массовых убийств?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць