BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Сенсацыя? На раскопках у Мсціслаўлі знайшлі парэшткі, магчыма, XVII ст

Яны могуць належыць манахам-кармелітам, што сталі ахвярамі Трубяцкой разні пры захопе горада расійскімі войскамі ў 1654 годзе

Раскопкі ў касцёле кармелітаў у Мсціслаўлі, якія пачаліся 11 жніўня, не далі чаканага выніку, затое атрымалі сенсацыйны працяг. Працоўнай версіяй археолагаў быў пошук каменных зводаў касцёла, што абрынуліся падчас пажару ў XIX стагоддзі. Але закладзены пасярод цэнтральнага нефа шурф даваў толькі такія знаходкі, як кераміку рэшткі цэглы. І раптам на глыбіні прыблізна двух метраў з'явіліся чалавечыя парэшткі. Побач спецыялісты знайшлі фрагмент карычневай тканіны, якая літаральна рассыпаецца ў руках, - яна адпавядае вопратцы манахаў-кармелітаў.

Гісторык, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Агееў, які бярэ ўдзел у працах, выказаў меркаванне, што знойдзеныя чалавечыя парэшткі могуць належыць манахам-кармелітам, што сталі ахвярамі Трубяцкой разні.

Узяты штурмам расійскімі войскамі ў 1654 годзе горад пацярпеў ад жудаснага вынішчэння мірнага насельніцтва. Сярод забітых былі і шаснаццаць манахаў кармеліцкага ордэна, якія сталі пакутнікамі за веру.

У гэты час мсціслаўскі касцёл быў яшчэ драўляны. Будаўніцтва мураванага касцёла адбывалася ў 1768 годзе. Можна дапусціць, што шанаванае прадстаўнікамі ордэна пахаванне пакутнікаў адмыслова было пакінута ў цэнтры храма. Над гэтым пахаваннем сімвалічна таксама і размяшчэнне знакамітай фрэскі з выявай Трубяцкой разні на бакавой сцяне цэнтральнага нефа.

Паводле 6tv.by

Last modified onЧацвер, 12 Жнівень 2021 16:20
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць