Фестываль «Магутны Божа» ў Магілёве адмянілі. У чым прычына?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Comments (1)
Мерапрыемства праводзілася з 1993 года і аб'ядноўвала больш за 900 салістаў і творчых калектываў з розных краін
У 2021 годзе ў Магілёве павінен быў праходзіць традыцыйны Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа». У апошні час фестываль ладзіўся раз на два гады, папярэдні арганізоўвалі ў 2019 годзе, і па плане XXIV фестываль павінен быў прайсці ў 2021 годзе. Звычайна мерапрыемства праходзіла вясной ці летам, аднак да 30 жніўня інфармацыі пра фестываль так і не з'явілася.

Як даведаўся Katolik.life, на гэты год фестываль не запланаваны. Пра прычыну адмены арганізатары нічога не змаглі паведаміць. Наўрад ці ёй мог стаць каранавірус - бо іншыя святы і фестывалі, у тым ліку «Славянскі базар у Віцебску», праходзілі.
«Магутны Божа» праводзіўся з 1993 года, яго мэтамі ставілася адраджэнне духоўнай культуры на хрысціянскім падмурку, умацаванне і пашырэнне міжнародных сувязяў, аб'яднанне і ўзаемнае духоўнае ўзбагачэнне з дапамогай музыкі.
Мерапрыемства аб'ядноўвала больш за 900 салістаў і творчых калектываў з розных краін, у праграме былі конкурсы вакалістаў і харавых калектываў, духоўныя спектаклі, свята звонавай музыкі, канцэртныя выступленні. Таксама ладзіліся канферэнцыі, на якіх абмяркоўваліся актуальныя пытанні рэлігіі і веравызнання, узаемадзеяння Царквы і дзяржавы.

Фестываль назвалі па вершу «Магутны Божа» Наталлі Арсенневай, які лёг у аснову беларускага духоўнага гімна. Да нядаўняга часу гэтая песня-малітва шырока выконвалася як у Праваслаўнай, так і ў Каталіцкай цэрквах.
Media
Related items
-
«Вялікая бяда». Двум святарам у Беларусі не працягнулі дазвол на служэнне – без пастыраў засталіся адразу шэсць (!) парафій
-
Пытанні каталіцкаму святару задала аўдыторыя Threads. Адно аказалася моўным
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
У Гродне рэабілітавалі Казюкі. Але...
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу