Як праходзіла эксгумацыя ў Ізюме, дзе знайшлі магілы 450 загінулых, распавёў кардынал
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Кардынал Краеўскі наведаў таксама паліцэйскі пастарунак у Ізюме, ператвораны ў катавальню
“Я ведаю, што ідзе вайна, а вайна не мае літасці, што ёсць загінулыя, але бачачы столькіх у адных месцы, гэта цяжка пераказаць і патлумачыць”, - прызнаўся Апостальскі элемазінарый у каментары для Vatican News пасля візіту ў горад Ізюм, нядаўна вызвалены ад расійскай арміі, дзе былі знойдзены парэшткі каля 450 чалавек.

Прэфект Дыкастэрыі па міласэрным служэнні прысутнічаў пры эксгумацыі цел, прызнаючыся, што быў уражаны тым, з якой павагай маладыя ўкраінскія паліцэйскія і салдаты ставіліся да загінулых.
“Усе стаялі ў цішыні, з неверагоднай пашанай да таямніцы смерці... Гэта быў па-сапраўднаму кранальны момант – бачыць, як яны выносілі целы. Здавалася, што яны рабілі гэта для сваіх сем’яў, для сваіх бацькоў, дзяцей, братоў”, - сказаў кардынал, дадаючы, што стаў сведкам сапраўднага служэння міласэрнасці.
Ён распавёў, што ўбачыў прыгажосць, схаваную ў чалавечых сэрцах, у якіх магла пасяліцца выключна помста. “Мне ўзгадаліся словы Святога Пісання пра тое, што зло заўсёды павінна перамагацца дабром”, - дадаў іерарх.
Кардынал Краеўскі наведаў таксама паліцэйскі пастарунак у Ізюме, ператвораны ў катавальню, а два дні таму, дастаўляючы гуманітарную дапамогу ў Запарожжа, разам з двума біскупамі, каталіцкім і пратэстанцкім, і ў суправаджэнні ўкраінскага салдата, трапіў пад абстрэл, але застаўся цэлы. “Упершыню ў жыцці я не ведаў куды бегчы, бо недастаткова толькі ўцякаць, трэба ведаць куды”, - падзяліўся ён, дадаючы, што ўся дапамога была дастаўлена, а людзі, якія атрымлівалі ружанцы, благаслаўлёныя Папам, адразу апраналі іх на шыю.
20 верасня 2022 года кардынал Конрад Краеўскі адправіўся ў Кіеў, а адтуль вернецца ў Рым. Падчас сваёй чацвёртай гуманітарнай місіі ён наведаў не толькі Ізюм і Запарожжа, але таксама Вініцу, Летычыў, Адэсу і Харкаў.
Related items
-
Ля храма Труны Гасподняй упалі аскепкі іранскай ракеты: базіліку могуць не адкрыць да Вялікадня
-
«Вельмі складаная сітуацыя». Апошняя справа біскупа Велікасельца патрабуе падтрымкі
-
Ксёндз Завальнюк папрасіў памерлага біскупа Велікасельца заступніцтва ў асаблівай справе
-
Войска, пасвячэнне, усмешка. Топ-7 фота Казіміра Велікасельца да 30 дзён яго смерці
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя