Правядзенне служб у касцёлах на польскай мове на Гродзеншчыне назвалі незаконным
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Тэма аб прапарцыйнасці святых Імшаў па-польску і па-беларуску ў заходняй частцы краіны – дыскусійная, але выкарыстанне ў літургіі замежнай мовы ніяк не супярэчыць законам.
Падчас сустрэчы 28 лютага кіраўніцтва Іўеўскага раёна са святарамі па тэме «развіцця этнаканфесійнай сферы» акцэнт зрабілі на праблемных пытаннях, паведаміла газета райвыканкама. Адным з такіх названа правядзенне ў каталіцкіх парафіях святых Імшаў на польскай мове.
«Праблемным застаецца выкарыстанне польскай мовы падчас службаў у каталіцкіх храмах раёна, што недапушчальна згодна з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь"», – заявіла загадчыца сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Вольга Барко.
Адзначым, што правядзенне святых Імшаў на польскай мове ў каталіцкіх парафіях Беларусі, асабліва на захадзе краіны, – традыцыя, якая склалася гістарычна. У касцёлах службы праходзяць як на беларускай, так і на польскай мовах – для прадстаўнікоў польскай дыяспары і для тых, хто з дзяцінства прывык маліцца па-польску.
Напрыклад, у Іўеўскім касцёле ў нядзелю дзве ранішнія нядзельныя Імшы праходзяць на польскай мове (як правіла, з раніцы ў храмы прыходзіць больш старэйшых людзей), а ў абед (для дзяцей і маладых бацькоў) і ўвечары (для моладзі) – на беларускай мове.
Падкрэслім таксама, што Каталіцкая царква – значыць, «сусветная», яе літургія перакладзена амаль на ўсе мовы свету, і служыць святыя Імшы прынята на той мове, якую добра разумеюць удзельнікі службы. Напрыклад, у касцёлах Беларусі часта праводзяць службы не толькі па-польску, але і па-ангельску – для студэнтаў з Азіі і Афрыкі. Выкарыстанне ў літургіі замежнай мовы ніяк не супярэчыць законам Беларусі.
З іншага боку, самі католікі дыскутуюць пра тое, наколькі прапарцыйна правядзенне святых Імшаў па-польску і па-беларуску ў заходняй частцы краіны. Але гэта – пытанні саміх парафій і дыяцэзій, дзе кіруюцца пажаданнямі вернікаў.
Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
Таксама сярод інфармацыі, якая прагучала на сустрэчы ў райвыканкаме, – правядзенне ідэалагічнымі работнікамі маніторынгу дзейнасці нядзельных школ пры храмах. А прадстаўнік мясцовай міліцыі выказаў гатоўнасць прыходзіць у нядзельныя школы, каб праводзіць прафілактычную работу з дзецьмі па супрацьдзеянні распаўсюджванню наркотыкаў. Гэтую ж тэму прадстаўнік РАУС папрасіў святароў «уключыць у пропаведзі».
Related items
-
У Беларусі адмовяцца ад святкавання Хэлоўіна і Дня святога Валянціна
-
Што распавядалі па ТБ пра Чырвоны касцёл ды іншыя святыні 25 гадоў таму? У сетку выклалі аблічбаваныя запісы
-
«Нам не назвалі прычыну». Год таму закрылі Чырвоны касцёл у Мінску
-
Ватыкан наведала жонка беларускага Нобелеўскага лаўрэата, які знаходзіцца ў зняволенні
-
Склад каталіцкай Caritas з гуманітарнай дапамогай атакавала РФ у Львове