Даследчыца з Акадэміі навук пачала знаёміць у сеціве са старажытнымі беларускімі абразамі. Першы – Маці Божай Снежнай
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Ініцыятыва выклікала вялікую цікавасць інтэрнэт-супольнасці.
Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Галіна Флікоп-Світа праз сваю старонку ў сацсетцы пачала знаёміць з беларускім іканапісам. Навуковец выкладае фота старажытных абразоў, якія яна даследавала, і размяшчае спасылку на адпаведныя артыкулы.
Гэта ініцыятыва выклікала вялікую цікавасць інтэрнэт-супольнасці – допісы даследчыцы атрымліваюць шмат рэакцый і каментароў.

Фота: Галіна Флікоп-Світа, Facebook
Першыя два абразы, пра якія распавяла Галіна – Маці Божай Снежнай праваслаўнага і каталіцкага паходжання.
«Распачынаю з аднаго з маіх улюбёных абразоў "Божая Маці Снежная" канца 18 стагоддзя з вёскі Субаты Драгічынскага раёна на Палессі. Звярніце тут увагу на аблічча Багародзіцы! Вядома ж, такая прыгажосць зразумелая не ўсім. Але ж па гэтай прычыне названы абраз для мяне і стаў вельмі цёплым і дарагім. Захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі».
Наступным Галіна размясціла абраз той жа іканаграфіі, што і папярэдні – Божая Маці Снежная – з касцёлу бернардзінцаў у Нясвіжы. Гэты абраз 17 стагоддзя таксама захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры НАН.
«Прыгажосць бывае рознай. І прыгажосць абразоў – таксама. Раней быў прыклад наіўнага абраза прывабнага сваёй прастатой і мясцовымі паляшуцкімі тыпажамі. А зараз перад вамі прыклад стрыманай і вытанчанай прыгажосці. Для канфесійнага балансу выкладваю гэты помнік каталіцкага паходжання».
Галіна працягвае сваю ініцыятыву – сачыць за яе далейшымі публікацыямі можна на яе старонцы ў Facebook.
Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Каштоўны абраз з'явіцца ў касцёле ў Магілёве – яго аўтар вырабіў копію крыжа Ефрасінні Полацкай
-
Фестываль арганнай музыкі Ars Magna Organi 2026 пройдзе ў касцёлах Беларусі
-
Які заробак у святароў? Адказаў бацюшка з Беларусі, які жыве ў Італіі
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?