Па просьбе ўладаў у касцёлах памоляцца «аб прымірэнні і аб’яднанні жыхароў Беларусі»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Чаму ў гэтым пытанні «не ўсё так адназначна» і што можа быць асновай прымірэння – меркаванне верніка.
З нагоды дзяржаўнага свята Дня Канстытуцыі Беларусі, 15 сакавіка, у рыма-каталіцкіх парафіях у малітву вернікаў падчас святых Імшаў уключаць адмысловую просьбу – «аб міры, прымірэнні і аб’яднанні жыхароў Беларусі». Прынамсі, гэта адбудзецца ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі – па даручэнні біскупа Аляксандра Кашкевіча, «з улікам просьбы абласных уладаў», гродзенская Курыя папрасіла памаліцца ў гэтай інтэнцыі ва ўсіх касцёлах рэгіёна.
Пра гэта стала вядома з нядзельных аб'яваў у парафіях. Верагодна, падобную просьбу ўлады скіравалі і ў мясцовую праваслаўную епархію.
Такая ініцыятыва аблвыканкама, відавочна, мае палітычны складнік і ўзнікла ў межах ідэалагічнай кампаніі. У сувязі з гэтым нагадаем, што малітва з'яўляецца просьбай да Бога, які ёсць Любоў. Таму Ён дабраслаўляе тыя ініцыятывы, якія не прымаюць гвалту, дыскрымінацыі, цэняць кожную асобу, справядлівасць і асабістую свабоду чалавека.
Безумоўна, любы хрысціянін выступае за мір і адзінства паміж людзьмі – гэтага жадаў сам Езус Хрыстус. Менавіта ў Божым разуменні гэтых паняццяў, а не ў межах палітычных акцый, калі ідэя аб «прымірэнні і аб'яднанні» ў тым выглядзе, у якім яна падаецца, можа не супадаць з хрысціянскім бачаннем праблемы.
«Пытанне – вакол чаго ці каго нас хочуць аб'яднаць, якім чынам прымірыць? Для хрысціян адзінства можа быць заснавана толькі на Хрысце, а не на кульце асобы і ідэалогіі. Сапраўднае прымірэнне немагчымае без пакаяння, прызнання сваёй віны і просьбы аб прабачэнні – ад усіх канфліктуючых бакоў. Сапраўднае аб'яднанне не можа быць гвалтоўным, пабудаваным на патрабаванні прыніжэння, адмаўлення ад сваіх правоў і свабод, дадзеных Богам, сваіх поглядаў і меркаванняў», – падзяліўся думкамі адзін з вернікаў.
Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
Ён лічыць таксама, што ў цэнтры такой ідэі павінна быць праўда, каб малітва не стала праявай крывадушнасці:
«Калі з экранаў ліецца паток нянавісці, запалохванняў, маніпуляцый, а вялікая колькасць людзей, у тым ліку католікаў і іншых хрысціян несправядліва церпіць за свае перакананні, падвяргаецца гвалту, пазбаўлены нават права перапіскі... Прымірэнне немагчыма пабудаваць на прымусе – але толькі на ўзаемапавазе, добрай волі, законнасці, свабодзе, пакаянні тых, хто прычыніў зло, і кампенсацыі за яго кожнаму нявінна церпячаму. Гэта – па-Божаму, асабіста я малюся аб гэтым».
Related items
-
Першыя сёлета працэсіі Божага Цела прайшлі ў Магілёве і Пінску
-
Урачыстасць Святой Тройцы католікі і праваслаўныя адзначаюць у адзін дзень
-
У Белгарадзе закрылі каталіцкую парафію, на Данбасе таксама жывуць без сакрамэнтаў
-
У касцёлах Беларусі дабраславілі выпускнікоў. Асабліва кранальна – у Івянцы
-
Ужо канчаткова: святара з Навагрудка не забяруць у войска, ён вяртаецца ў парафію