BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«У касцёле на мяне дзіўна глядзелі». Камерунец прыехаў жыць у райцэнтр і гуляе ў мясцовым ФК

Футбаліст прыходзіць у каталіцкі храм не толькі на Імшу, але і памаліцца перад трэніроўкай. А жонка ў яго – праваслаўная, таму з ёй ён ходзіць у царкву.

Цэнтральны абаронца ФК «Смаргонь» Крысціян Ролін Мпамезак Інтсоен распавёў пра сваю веру. 23-гадовы футбаліст з Камеруна ўжо некалькі гадоў жыве ў Беларусі і цяпер выступае за гэты клуб у першай лізе нацыянальнага чэмпіянату. Крысціян ажаніўся з мясцовай дзяўчынай Веранікай, у сужэнцаў нядаўна нарадзілася дзіця, а камерунец атрымаў від на жыхарства ў Беларусі.

«Я католік. Часта наведваю касцёл у Смаргоні. Першапачаткова на мяне ўсе дзіўна глядзелі. Не ведаю, што ў іх было ў думках... Але я ўжо прывык. Часам перад трэніроўкай заходжу ў касцёл памаліцца, – распавёў ён раённай газеце «Светлы шлях». – Мая жонка – праваслаўная. З ёй хаджу ў царкву, а яна са мной – у касцёл. Бог адзін».

Крысціян прызнаўся, што службу на беларускай мове пакуль не разумее, але ведае парадак яе правядзення, і моліцца па-французску.

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

«Бабуля жонкі, калі прыходзіць да нас у госці, размаўляе са мной на беларускай мове. Яна забывае, што я яе не разумею. Ведаю толькі некалькі слоў: "дзякуй", "кахаю"», – распавёў футбаліст.

Сына сужэнцы назвалі Давідам і плануюць хрысціць яго ў каталіцкім храме.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць