BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Упаўнаважаны Румак сабраў святароў і заклікаў іх «не палітызаваць рэлігію»

«Божае – Богу, а цэзарава – цэзару», – заявіў прадстаўнік беларускай дзяржавы і таксама заклікаў святароў «удзельнічаць у духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення», у тым ліку ў «выхаванні патрыятызму».

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Савета міністраў Беларусі Аляксандр Румак правёў сустрэчу з каталіцкімі і праваслаўнымі святарамі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. «Адбылася грунтоўная размова аб узаемадзеянні рэлігійных канфесій і дзяржавы», паведаміла 28 красавіка раённая газета і працытавала Румака:

«У сацыяльных адносінах агульных тэм у органаў улады і святароў вельмі шмат. Наша агульная місія – захаваць мір і спакой».

Упаўнаважаны заклікаў святароў «удзельнічаць у духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення, сем'яў», у тым ліку ў «выхаванні патрыятызму».

Румак лічыць, што «выданне Кодэкса Кананічнага права на беларускай мове будзе спрыяць больш шырокаму выкарыстанню беларускай мовы ў штодзённым жыцці Касцёла, умацаванню хрысціянства на нашай зямлі, захаванню самабытнай культуры Беларусі, абуджэнню ў сэрцы веры і патрыятызму».

Як адзначаецца ў публікацыі, упаўнаважаны «зрабіў акцэнт на недапушчальнасці палітызацыі рэлігіі»:

«Божае – Богу, а цэзарава – цэзару [гэта словы Езуса Хрыста, цытуемыя ў Евангеллі, – у адказ на кампраметуючае пытанне фарысеяў]. Неабходна няўхільна прытрымлівацца Закону «Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях». Мы жывем у прававой дзяржаве».

Мяркуючы па апублікаваных у газеце фота, каталіцкія святары задавалі шмат пытанняў, але на якія тэмы – не паведамляецца.

Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >

Адзначым, што ў Каталіцкай царкве ёсць сацыяльнае вучэнне, у якім прапісаны пытанні адносін з дзяржавай, у тым ліку ўдзелу вернікаў у грамадскім і палітычным жыцці. З дапамогай гэтага дакумента Каталіцкая царква імкнецца да таго, каб у сферы грамадскага жыцця ажыццяўлялася годнасць усіх людзей: Царква не замахваецца на законную аўтаномію палітыкі і эканомікі, але ў выпадку, калі палітыка ці эканоміка наносіць шкоду годнасці чалавека, Царква павінна ўмешвацца.

У сацыяльным вучэнні гаворыцца, напрыклад, пра тое, што Каталіцкая царква падтрымлівае дэмакратыю, паколькі тая стварае найлепшыя ў параўнанні з іншымі палітычнымі рэжымамі ўмовы для абароны правоў чалавека і роўнасці ўсіх людзей перад законам.

Дададзім, што Беларуская праваслаўная царква нярэдка ўдзельнічае ў палітычных мерапрыемствах улады.

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць