BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Гурт «Дразды» ўпершыню выступіў на каталіцкім фэсце – як гэта было

Мяркуючы па фота, многія парафіяне засталіся задаволеныя канцэртам. А лідар гурта пабываў на святой Імшы.

У Новалукомлі 22 ліпеня прайшло маштабнае свята мясцовай каталіцкай супольнасці: парафіяльны фэст у дзень святой Марыі Магдалены, 25 гадоў заснавання парафіі і 20 гадоў збудавання касцёла.

Акрамя ўрачыстай святой Імшы з удзелам біскупаў, канцэрта касцёльнага хору, на свяце выступілі і свецкія артысты. У тым ліку – папулярны цяпер у Беларусі гурт «Дразды», які працуе ў жанры «дваровай эстрады».

Мы пісалі пра тое, чым вядомы гэты гурт і чаму запрашэнне такога калектыву на каталіцкі фэст здзівіла, распавядалі, што нядаўна ён выступаў і пры праваслаўным храме.

Зараз з'явілася відэасправаздача з выступу пры касцёле, гутаркі з пробашчам, парафіянамі і каталіцкімі скаўтамі. Лідар гурта Віталь Карпанаў зайшоў на святую Імшу ў касцёл і апублікаваў відэа са службы.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Нагадаем, у парафіі ўдакладнялі, што запрасілі «Дразды» на фэст з дабрачынным, бясплатным канцэртам.

Media

Last modified onНядзеля, 23 Ліпень 2023 13:11
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць