Каталіцкая Палесціна знаходзіцца ў Беларусі – і там варта пабываць
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Назва вёскі не звязаная са Святой Зямлёй, а чым яна цікавая, распавёў вандроўнік [відэа]
Не ўсе ведаюць пра існаванне вёскі з такой незвычайнай назвай непадалёк Гервятаў у Астравецкім раёне Гродзеншчыны. Цяпер, калі мясцовасць з аналагічнай назвай на Святой Зямлі ў цэнтры ўвагі ўсяго свету, мы вырашылі пазнаёміць з беларускай Палесцінай.
Гэта каталіцкая вёска на самай мяжы з Літвой вядомая з XVI стагоддзя. Паводле легенды, назва вёскі зусім не звязана з Палесцінай на Блізкіх Усходзе. Гавораць, што раней тут расло шмат клёнаў, на лістах якіх выпякалі хлеб. Таму людзі прыходзілі сюды «па лісты» – так і назвалі вёску Палесцінай.
Вёска ўзнікла вакол маёнтка, ад якога захаваліся частка дома і гаспадарчыя збудаванні. Жылых хат у Палесціне засталося цяпер усяго тры.
Мясцовыя жыхары – каталіцкія вернікі, да якіх прыязджае святар на Вялікдзень, праводзіць набажэнства ля прыдарожнага крыжа. Хто можа – сам ездзіць у бліжэйшы касцёл на святую Імшу. Раней тут і на «маёўкі» збіраліся, але цяпер, на жаль, ужо няма каму.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Цікава, што беларускае «Радыё Марыя» выпусціла перадачу «Маршруты даўніны. N5. Гервяты», у якой мастак і вандроўнік Уладзімір Цвірка распавядае ў тым ліку і пра тое, чаму варта пабываць у Палесціне. Нагадаем, на канале радыё выходзяць не толькі рэлігійныя перадачы, але і гутаркі па культурнай, краязнаўчай тэматыцы.
Media
Related items
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота