Чым займаліся ў касцёлах Віцебшчыны, паказалі расійскія мастакі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Ураджэнка Беларусі арганізавала міжнародны пленэр – для мясцовых дзяцей правялі майстар-клас, а частку карцін падарылі сацыяльным установам.
Удзельнікі расійскай Асацыяцыі мастакоў пленэрыстаў працягваюць дзяліцца на сваіх старонках уражаннямі ад паездкі ў Беларусь, якая адбылася ў чэрвені. Мастакі ўпершыню правялі міжнародны пленэр у Пастаўскім раёне – па ініцыятыве яго ўраджэнкі Людмілы Курыловіч, сябра расійскай асацыяцыі.
На працягу 5 дзён пленэрысты напісалі больш за 150 карцін, у тым ліку, з каталіцкімі храмамі ў Паставах, Лынтупах, Лучаі, Камаях, а таксама ў Глыбокім. Затым у Паставах прайшла выстава, частку работ пакінулі тут для пастаяннай экспазіцыі, яшчэ частку падарылі мясцовым сацыяльным установам.

Акрамя таго, мастакі зладзілі майстар-класы для мясцовых дзяцей – вучняў Пастаўскай мастацкай школы.
На сваіх старонках расійскія мастакі апублікавалі фота з пленэра, здымкі сваіх работ, а таксама распавялі пра багатую гісторыю касцёлаў, у якіх яны пабывалі, падзяліліся ўражаннямі:
«Якія яны ўсе розныя і незвычайныя! Касцёл у Лучаі ўразіў сваёй прыгажосцю: знешняй, унутранай, кветнікамі з півонямі, па-дызайнерску аформленай тэрыторыяй. Касцёлу святога Тадэвуша гадоў 200, але ўнутры ён як новенькі. Роспісы рабілі мастакі з Вільні, надзвычай прыгожа!», – напісала Нона Калугіна.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў
-
Рэдкая ва ўсім свеце. У Беларусі ёсць месца, дзе просяць дапамогі ў зачацці дзіцяці
-
«На ўсе аргументы – адмова». У Мінску вернікам не дазволілі памаліцца ля Чырвонага касцёла ў памятную дату
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе