Святкаванне Купалля ў вядомай вёсцы на Віцебшчыне пачнецца з Імшы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Святар лічыць, што ў такім сімбіёзе хрысціянства з паганствам няма праблемы, калі вернік правільна да гэтага ставіцца.
Народнае свята Купалле адзначаць 22 чэрвеня ў культурна-дэндралагічным комплексе ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёна. Праграма пачнецца ўвечары са святой Імшы Нараджэння святога Яна Хрысціцеля ў мясцовым каталіцкім храме святой Ганны (па літургічным календары, гэтае свята католікі адзначаюць 24 чэрвеня).
Затым запланавана тэатралізаванае прадстаўленне, запальванне купальскага вогнішча, эстрадны канцэрт і танцавальная праграма.
Пачынаць святкаванне Купалля ў касцёле, якім знакамітая вёска Мосар, – вельмі даўняя традыцыя. Менавіта ў такім фармаце раённы аддзел культуры ладзіць тут фальклорнае свята, на якім штогод збіраюцца некалькі сотняў чалавек.
А ўвёў такую традыцыю, паводле вернікаў, былы шматгадовы пробашч касцёла ксёндз Юозас Булька – каб свята адзначалі цывілізавана, без алкаголю і дурных жартаў: падпірання дзвярэй у дамах, пашкоджання платоў, закладання комінаў.
Цяперашні пробашч ксёндз Марат Казлоўскі таксама не бачыць праблемы ў такім сімбіёзе хрысціянства з паганскай спадчынай, калі вернік правільна да гэтага ставіцца:
«Прыйсці, адпачыць. Яны ж не вераць у гэта, не скачуць праз вогнішча. Ну і спадзяюся, што сапраўдны вернік не будзе шукаць папараць-кветку, каб ажаніцца. І каталічкі, напэўна, не будуць кідацца без адзення ў сажалкі», – казаў раней святар.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды
-
На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган
-
У вязаным трэндзе – цяпер і касцёлы Беларусі: іх «намаляваў» гід