«Дзякуй Богу!» – першая рэакцыя беларусаў на вызваленне вязняў
- Written by qwerty
- Published in Соцыум
- Add new comment
Раней Святы Пасад дапамагаў у вызваленні зняволеных у Беларусі, цяпер вядома толькі пра пяць чалавек, якія выйшлі на свабоду.
З беларускіх калоній 3 ліпеня былі вызвалены па амністыі пяць чалавек, справы якіх называюць палітычна матываванымі. Сярод іх, папярэдне, – адзін каталіцкі вернік. Усе імёны пакуль не агалошваюцца [будзе абноўлена], але дакладна вядома пра аднаго вызваленага вязня – гэта 67-гадовы Рыгор Кастусёў, які быў асуджаны на 10 гадоў, мае анкалогію, знаходзіўся за кратамі звыш трох гадоў, часта ў самых жорсткіх умовах – штрафным ізалятары.
Пра вызваленне вязня паведаміў у Фэйсбуку ягоны сваяк, напісаўшы толькі адну фразу: «Дзякуй Богу!» Яшчэ некалькі чалавек у каментарах паўтарылі тое самае: «Дзякуй Богу».
Нагадаем, на мінулым тыдні пры ўдзеле Ватыкана былі вызвалены ў Беларусі пяць грамадзян Украіны. Святы Пасад і раней дапамагаў у вызваленні зняволеных. Ці мае ён дачыненне да цяперашніх працэсаў, пакуль не гаворыцца. У спісе зняволеных, крымінальныя справы якіх называюць палітычна матываванымі, застаецца звыш 1400 чалавек, сярод іх – каталіцкі святар.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю
-
У Мінску на каталіцкіх могілках пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак