BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

З плошчы Незалежнасці прыбралі герб Мінска з выявай Маці Божай

Гэта адбылося пасля таго, як на будынку ўніверсітэта вывесілі кітайскі сцяг. Тым часам уваход у Чырвоны касцёл зноў апячаталі – працы не пачаліся.

Замест герба Мінска, які ўзвышаўся над плошчай Незалежнасці і быў размешчаны на будынку педагагічнага універсітэта імя Танка, цяпер пустое месца. Гэта заўважылі каталіцкія вернікі, якія праходзілі плошчу, калі маліліся ля закрытага Чырвонага касцёла.

На афіцыйным старажытным гербе беларускай сталіцы выяўлена Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі. Герб знік з будынку універсітэта пасля таго, як на фасадзе вывесілі дзяржаўныя сцягі Кітая і Беларусі.

Мы праверылі па здымках турыстаў у сацсетках: калі кітайскі сцяг з камуністычнай сімволікай пачыналі афармляць на будынку, герб яшчэ быў. А ўвечары 16 жніўня, калі кампазіцыю завяршылі, герб знік [глядзіце здымкі ніжэй].

На сайце вну пакуль нічога не паведамлялася аб тым, з якой нагоды вывешаны сцяг Кітая. Вядома, што ў канцы ліпеня ўніверсітэт наведвала кітайская дэлегацыя, і што студэнты з Кітая вучацца ў гэтым вну.

Будынак педуніверсітэта перыядычна завешвалі разнастайнымі банерамі, але герб Мінска пры гэтым не здымалі.

Тым часам галоўны ўваход у Чырвоны касцёл зноў апячаталі – гэта пацвярджае, што абяцаныя рамонтныя работы пакуль так і не пачынаюцца. Ніякіх абвестак аб вырашэнні лёсу касцёла на нядзельнай Імшы ў парафіі не было. Нагадаем, тыдзень таму апячатванне знікла з дзвярэй храма.

«Вельмі сумна. Ксёндз Уладзіслаў з супольнасцю трымаў там духоўную абарону амаль два гады. Зараз тэрыторыя зарослая травой, кветкамі ніхто не займаецца, паўсюль смецце і натоўпы расійскіх турыстаў, некаторыя з якіх залазяць нават на помнік Міхала Арханёла», – апісалі ўбачанае вернікі.

Media

Last modified onПанядзелак, 19 Жнівень 2024 14:46
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць