«Гэта выпрабаванне – быць у зняволенні невінаватаму». Ксёндз Акалатовіч моліцца, каб годна яго вытрымаць
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Змяніўся адрас, па якім асуджанаму святару можна адправіць ліст.
Як стала вядома вернікам, ксяндза Генрыха Акалатовіча, асуджанага на 11 гадоў па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве», перавялі на час абскарджання прысуду з СІЗА КДБ у іншы следчы ізалятар. У СІЗА-1 у Мінскім раёне ён будзе знаходзіцца бліжэйшыя месяцы. Туды яму можна паспрабаваць адправіць ліст (верагодна, лепш пісаць на рускай мове). Адрас:
Околотовичу Геннадию Владиславовичу
СИЗО-1, 223016, Новодворский сельсовет, 143/4,
д. Пашковичи, Минский район
Тым часам вернікі даведаліся, што ксёндз Генрых ацэньвае сваё зняволенне як выпрабаванне – яно цяжкае, паколькі ніякай віны за сабой ён не бачыць. Чалавек, якога кідаюць у турму ні за што – гэта пакутнік, лічыць ён. Калі не здзяйсняў нічога кепскага, а цябе караюць – то гэта цярпенне за веру, за Бога, за Касцёл. У гэтым выпадку Бог не пакіне, таму не трэба адчайвацца, упэўнены святар.
Ён моліцца аб тым, каб годна прайшоў гэты шлях пакутнікаў XXI стагоддзя, застаўся верным Богу, Маці Божай, Каталіцкай Царкве і Святому Пасаду. Просіць для сябе ў Бога моцнай веры, шчырай малітвы і спадзяецца на малітву за яго ўсіх неабыякавых.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Дамінікане ў Кіеве паказалі наступствы атакі па горадзе і пашкоджанні кляштара
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення
-
«Вялікая бяда». Яшчэ 5 каталіцкіх святароў вымушаны пакінуць Беларусь – з'явілася рэакцыя вернікаў
-
Беларускі біскуп у Польшчы: жыць у згодзе, нягледзячы на палітычную кан'юнктуру
-
Беларусь пакінуў польскі святар пасля 30 гадоў служэння на Віцебшчыне