Былы святар паказаў, як дачка сустракала яго пасля двух гадоў зняволення
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Аляксандр Тарасенка добра знаёмы ў тым ліку гомельскім католікам як іераманах Мікалай.
Вядомы ў Гомелі былы праваслаўны манах-святар Аляксандр Тарасенка выйшаў на волю пасля амаль двух гадоў зняволення. Гэта адбылося яшчэ ў пачатку года, але Аляксандр не паведамляў публічна пра сваё вызваленне, чакаючы, пакуль апынецца ў бяспецы. Цяпер гэты момант надыйшоў.
У сацсетцы ён падзякаваў усім за падтрымку, спачуванне і цеплыню, адзначыўшы, што «ў такі люты час асабліва моцна кранае чалавечая дабрыня і прыстойнасць», пажадаў усім хутчэйшага наступлення міру.
Аляксандр Тарасенка добра знаёмы ў тым ліку гомельскім католікам як іераманах Мікалай, які праводзіў у Церусе міжканфесійны фестываль «Хрыстос пасярод нас». Пакінуўшы манаства, стварыў сям'ю. У 2023 годзе быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі па палітычна матываваным абвінавачванні за пост у сацсетцы.
Media
Related items
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
«Нельга святкаваць Вялікдзень і...» Моцнае слова арцыбіскупа Кандрусевіча на Пасху
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»
-
Новы факт ціску на католікаў у РФ: з храма ва Уладзіміры патрабуюць прыбраць абраз заступніка парафіі
-
Рэдкая ва ўсім свеце. У Беларусі ёсць месца, дзе просяць дапамогі ў зачацці дзіцяці