Цікавыя назіранні: ці карыстаюцца беларускія вернікі VPN і роднай мовай?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
За апошні час сустракаўся толькі адзін запыт на беларускай мове.
Праглядаючы статыстыку сайта, звярнулі ўвагу на некаторыя паказчыкі, якія гавораць пра пэўныя тэндэнцыі. Дзелімся лічбамі і высновамі.
Статыстыка за мінулы тыдзень паказвае, што за 7 дзён сайт наведалі звыш 5 тысяч чалавек, і з іх большасць – быццам бы з Нарвегіі. Насамрэч, так адлюстроўваюцца клікі з выкарыстаннем VPN.

Нагадаем, год таму наш сайт заблакавалі ў Беларусі, аднак адзін з аператараў сувязі пакінуў доступ да сайту з тэрыторыі краіны, таму наведаванні з беларускіх IP здараюцца. За тыдзень такіх было каля 450.
Асноўная частка з іх прыйшла на сайт з Google праз запыты пра Будслаўскі фэст – клікаў па гэтых запытах было больш за 1000. І вось што тут цікавага.
Абсалютна ўсе пошукавыя запыты пра Будслаў (звыш 10 варыянтаў) былі на рускай мове. І ўвогуле, практычна ўсе запыты, па якіх наведвальнікі прыходзяць на сайт, людзі фармулююць па-руску.

За апошні час сустракаўся толькі адзін беларускамоўны запыт, па якім вернік трапіў на сайт – «чытанні дня».
Аднак нельга выключаць, што запытаў па-беларуску было больш, толькі Google кепска індэксуе старонкі з беларускай мовай, таму можа не выдаваць вынікі.
Што тычыцца пераходаў па запытах аб Будслаўскім фэсце, то статыстыка паказвае, што VPN пры пошуках быў уключаны ў невялікай часткі вернікаў. Напрыклад, па самым папулярным запыце спасылка на старонку была паказана за тыдзень звыш 3 тысяч разоў і была размешчана пры выдачы ў першых радках. Але толькі крыху больш за 10% змаглі перайсці па спасылцы.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»
-
Ва ўмовах вострага недахопу святароў прызначаны пробашчы парафій, дзе служылі польскія ксяндзы
-
Новы факт ціску на католікаў у РФ: з храма ва Уладзіміры патрабуюць прыбраць абраз заступніка парафіі