Адной каштоўнасцю менш: руіны касцёла ў Брэсцкай вобласці пазбаўляюць статусу
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Пра намер «захаваць помнік архітэктуры» паведамляў райвыканкам у верасні мінулага года.
UPD: Пасля розгаласу касцёл на Брэстчыне не будуць пазбаўляць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці >
Касцёл Святога Духа каля вёскі Язвіны Драгічынскага раёна маюць намер пазбавіць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пра гэта мы даведаліся з абвешчанага тэндару. Драгічынскі сельвыканкам размясціў дзяржзакупку на падрыхтоўку заключэння на пазбаўленне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці аб'екта «руіны Святадухаўскага касцёла».
Паводле тэндару, заключэнне павінна быць падрыхтавана не пазней за 11 жніўня 2025 года.
Яшчэ ў верасні 2024 года Драгічынскі райвыканкам паведамляў пра намер «захаваць помнік архітэктуры», для гэтага неабходна было правядзенне кансервацыйных работ. Тады ж быў адкрыты спонсарскі рахунак для пералічэння сродкаў на кансервацыю гістарычнага помніка.
Гэты касцёл вядомы тым, што яго маляваў Напалеон Орда – у той час храм быў перабудаваны пад праваслаўны. У 1919 годзе – вернуты Каталіцкай царкве. Але ў савецкі час касцёл зачынілі, будынак не выкарыстоўваўся з 60-х гадоў мінулага стагоддзя.
У 2002 годзе збудаванне ўключылі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь як помнік архітэктуры барока XVIII стагоддзя.
Зараз храм у паўразбураным стане: захаваліся толькі знешнія сцены з цэглы, на большай частцы якіх адсутнічае тынкавы пласт.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Тры гады як закрыты Чырвоны касцёл у Мінску: вернікі пачынаюць зваротны адлік
-
Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце
-
Рэдкі выпадак: дэлегацыя дзяржслужачых разам з біскупамі і праваслаўным святаром наведалі касцёл
-
Каталіцкіх святароў няма сярод вызваленых беларускіх вязняў
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?