BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пачаліся раскопкі ў Будславе: што шукаюць і якія планы?

Даследаванні праводзяцца з мэтай аднавіць увесь вялікі комплекс будслаўскага кляштара.

У каталіцкім Нацыянальным санктуарыі ў Будславе 21 ліпеня пачалі новы этап археалагічных раскопак з удзелам валанцёраў. Кусташ санктуарыя ксёндз Дзмітрый Дубовік па выніках першага дня працы распавёў на парафіяльным пабліку пра галоўную знаходку: вугал старога касцёла. Мяркуецца, што тут таксама была вежа.

У далейшым плануецца пракласці шурф уздоўж усёй сцяны фасаду старога касцёла, магчыма, атрымаецца знайсці ўваход у былы храм і ягоную крыпту. Жадаючых запрашаюць далучацца да раскопак.

Гэтыя працы праходзяць паралельна з рэканструкцыяй і рэстаўрацыяй існага касцёла, які пацярпеў ад пажару ў 2021 годзе. Архітэктурныя і археалагічныя даследаванні праводзяцца з мэтай аднавіць увесь вялікі комплекс будслаўскага кляштара бэрнардынаў. У будучыні гэта дазволіць стварыць у Будславе агульнабеларускі «духоўны цэнтр» – такую ідэю агучвалі ўлады.

Што тычыцца рэстаўрацыі існага касцёла, то яе плануецца цалкам завяршыць толькі ў 2033 годзе – фінальным этапам будзе аднаўленне інтэр'ераў.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць