BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Тры маладых біскупа Беларусі сустрэліся з Папам

18 верасня ў Ватыкане адбылася сустрэча Папы Францішка з біскупамі, якія атрымалі сакру на працягу апошняга года.

У іх ліку і біскупы з Беларусі: біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Больш за 300 біскупаў, у ліку якіх і тры беларуса, прыбылі ў Рым для ўдзелу ў адмысловым курсе, арганізаваным Кангрэгацыяй па справах Біскупаў

«Удалося перадаць прывітанне для Папы ад усіх беларусаў і папрасіць благаславення для нашай краіны»

Як распавёў у тэлефоннай размове з карэспандэнтам Сatholic.by біскуп Юзаф Станеўскі, кожны дзень для біскупаў праходзілі лекцыі, якія чыталі прадстаўнікі розных Кангрэгацый і Папскіх радаў. На завяршэнне курса, які доўжыўся 10 дзён, з біскупамі сустрэўся Папа Францішак.

— Тут перажываеш адмысловую Пяцідзясятніцу, калі бачыш прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў і чуеш самыя разнастайныя мовы свету, — дзеліцца ўражаннямі іерарх. — Але нягледзячы на гэту разнастайнасць, разумееш, што кожнага з нас яднае Евангелле, на якую б мову яго не пераклалі. Пасля аўдыенцыі кожны з нас меў магчымасць падысці да Пантыфіка і прывітаць Яго. Удалося перадаць прывітанне ад усіх беларусаў, а таксама папрасіць аб благаслаўленні для Беларусі і запрасіць Святога Айца наведаць нашу краіну.

Падчас аўдыенцыі з біскупамі з розных краін свету Пантыфік прызнаўся, што бачыць у іх асобаў, здольных абудзіць Касцёл, яго веру, надзею і любоў: «Не марнуйце энергіі для процідзеяння і супрацьстаяння, але выкарыстайце яе для стварэння і любові», — перадае словы Пантыфіка беларуская рэдакцыя Ватыканская радыё.

catholic.by

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць