BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У гонар 100-годдзя кардынала Казіміра Свёнтка будзе выпушчана памятная паштоўка

На паштоўцы - вобраз кардынала Казіміра Свёнтка, які знаходзіцца на фоне касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску.

Упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі ў зварот будзе выпушчана паштоўка з выявай кардынала Казіміра Свёнтка. 30 верасня Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціць y зварот паштоўку з арыгінальнай маркай, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння іерарха.
На марцы паказаны біскупскі пастарал. На паштоўцы — выява кардынала Казіміра Свёнтка, змешчаная на фоне касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску. Пад ёй надпіс — «Шукайце таго, што ў вышынях». Мастаком паштоўкі і спецштэмпеля выступіў Уладзімір Васюк.

Як патлумачылі Catholic.by ў РУП «Белпошта», паштоўка будзе выпушчана аб'ёмам 30 тысяч асобнікаў. Яе гашэнне запланавана на 21 кастрычніка.

Практыка выпуску паштовай прадукцыі, прысвечанай каталіцкай тэме, не новая на «Белпошце». У 2008 годзе былі выпушчаны карткі з арыгінальнай маркай «225 гадоў з часу заснавання касцёла бернардзінцаў у в. Будслаў», у 2011-м — карткі з арыгінальнай маркай «150-годдзе пабудовы касцёла Святой Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску». У апошнія два гады ў зварот выпускаліся паштовыя маркі «Чырвоны касцёл у Мінску», «Будслаўскі кляштар бернардзінаў» (2012) і паштовы блок «400-годдзе прыбыцця цудоўнага абраза Божай Маці ў Будслаў» (2013).

Last modified onПятніца, 19 Верасень 2014 18:51
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць