BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каталіцкі Касцёл у Ганконгу падтрымаў пратэсты

Кардынал прыняў удзел у некалькіх дэманстрацыях, што прайшлі вуліцамі Ганконга.

Урад Ганконга павінен “паставіць асабістую бяспеку грамадзян на першае месца”, абмежаваць прымяненне сілы і прыслухацца да маладых людзей, адзначыў мясцовы пастыр, кардынал Джон Тонг Хон, у сваім закліку, скіраваным у сувязі з бурнымі падзеямі апошніх некалькіх дзён. У Ганконгу, былой брытанскай калоніі, які зараз належыць да Кітая, доўжацца дэманстрацыі, удзельнікі якіх патрабуюць правядзення дэмакратычных рэформ і адмены правілаў, уведзеных Пекінам, адносна выбару кіраўніка мясцовай адміністрацыі.

Да прыхільнікаў дэмакратычных рэформ, у прыватнасці, далучыўся кардынал Джозэф Дзэн Дзэ К’юн. Ён прыняў удзел у некалькіх дэманстрацыях, што прайшлі вуліцамі Ганконга і блакавалі фінансавы раён горада і многія асноўныя транспартныя артэрыі. Адбыліся сутыкненні з паліцыяй, якая ўжыла супраць дэманстрантаў слезацечны газ і дубінкі.

Каталіцкі Касцёл заўсёды заклікаў да мірнага дыялогу ў Ганконгу. У ліпені 2013 г. мясцовая дыяцэзія апублікавала дакумент, у якім выступіла за права грамадзян на свабодныя выбары, што павінны адбыцца ў 2017 г. Калі Пекін не пагодзіцца на гэта – гаворыцца ў дакуменце – законным будзе грамадзянскае непадпарадкаванне.

radiovaticana.va

Last modified onАўторак, 30 Верасень 2014 14:50
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць