BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Даследаванне: у кожнай другой краіне парушаецца свабода рэлігій

Хрысціяне па-ранейшаму застаюцца групай, якую найбольш пераследуюць у свеце.

Свабода рэлігіі ў свеце і права свабодна вызнаваць сваю веру ўсё больш і больш парушаюцца. На гэта звяртае ўвагу, апублікаваны 3 лістапада 2014 г. у Парыжы, даклад асацыяцыі “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” аб павазе да рэлігійнай свабоды ў свеце. “На жаль, негатыўная тэндэнцыя захоўваецца. Практычна кожны год усё больш і больш парушаецца рэлігійная свабода”, - падкрэсліла Марта Петразіла з італьянскага бюро асацыяцыі. Яна адзначыла, што так адбываецца практычна ва ўсім свеце, хоць у розных формах: ад крывавага пераследу да дыскрымінацыі рознай сілы.

Амаль у кожнай другой краіне парушаецца права на свабоднае вызнаванне веры – у 81 з 196. У 20 краінах яно амаль цалкам не рэалізуецца, 14 з іх – гэта краіны з мусульманскай большасцю. Хрысціяне па-ранейшаму застаюцца групай, якую найбольш пераследуюць у свеце. Тут можна ўзгадаць тыя краіны Блізкага Усходу, дзе паслядоўнікі Хрыста прысутнічаюць амаль дзве тысячы гадоў, а цяпер становяцца ахвярамі ісламскага фундаменталізму. У дакладзе таксама адзначаецца актывізацыя намаганняў заходняга свету, каб звесці рэлігію да сферы прыватнага жыцця і цалкам выкараніць яе з грамадскай прасторы. Гэта асабліва відавочна ў Заходняй Еўропе.

Аўтары паведамляюць аб вялікай занепакоенасці ў сувязі з істотным аслабленнем у свеце цярпімасці і рэлігійнага плюралізму. Вырасла колькасць актаў антысемітызму, а многія мусульмане церпяць пераслед ад рук сваіх адзінаверцаў. Гэтыя з’явы часта звязаны з ізраільска-палестынскім канфліктам.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць