BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Ватыкан занепакоены прымяненнем беспілотнікаў у войнах

Другое пытанне, што падняў арцыбіскуп падчас сустрэчы - выкарыстанне выбуховай зброі ў населеных раёнах.

Выкарыстанне сістэм аўтаномнай летальнай зброі выклікае занепакоеннасць Святога Пасаду. Аўтаматызацыя вайны можа выклікаць яе татальную дэгуманізацыю, звярнуў увагу пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН, арцыбіскуп Сільвана Тамазі. Ён выступіў 13 лістапада 2014 г. у Жэневе на нарадзе дзяржаў-удзельніц Канвенцыі аб забароне або абмежаванні прымянення канкрэтных відаў звычайнай зброі, якія могуць лічыцца наносячымі празмерныя пашкоджанні або маючымі невыбіральнае дзеянне. Тут, на думку ватыканскага дыпламата, патрэбна распрацоўка і захаванне нормаў міжнароднага гуманітарнага права і ўвядзенне ў дзеянне неабходных мер. Разгляд дадзенай тэмы толькі з ваеннага пункту гледжання з’яўляецца небяспечным і тут патрэбны глабальны падыход: з навуковага, юрыдычнага, культурнага, эканамічнага, этычнага і гуманнага пунктаў гледжання.

Другое пытанне, якое падняў арцыбіскуп падчас сустрэчы – выкарыстанне выбуховай зброі ў населеных раёнах. Праблема асабліва важная, паколькі мы сёння з’яўляемся сведкамі шматлікіх канфліктаў, пераважная большасць з якіх разгортваецца ў гарадскіх раёнах. Больш за тое, з ростам урбанізацыі насельніцтва планеты, тэндэнцыя гарадскіх войнаў будзе павялічвацца. І ўжо зараз трэба задаваць пытанні: як абараніць грамадзянскае насельніцтва і грамадзянскую інфраструктуру, неабходную для існавання буйных супольнасцяў? З сённяшніх назіранняў вынікае, што менавіта грамадзянскія асобы з’яўляюцца першымі ахвярамі канфліктаў: мільёны бежанцаў, сярод якіх велізарная колькасць жанчын і дзяцей, поўнае або частковае разбурэнне шматлікіх гарадскіх цэнтраў, агульная дэзарганізацыя грамадскага, акадэмічнага, эканамічнага і палітычнага жыцця, абвастрэнне нянавісці і пачуцця помсты, што робіць аднаўленне міру больш складаным, калі не немагчымым. На думку ватыканскага дыпламата, міжнародная супольнасць павінна запытацца сябе, што яна можа сказаць і зрабіць у такой сітуацыі?

Яшчэ адна тэма, якая выклікае занепакоеннасць Святога Пасаду – выкарыстанне ўзброеных беспілотных лятальных апаратаў. Мы з’яўляемся сведкамі распаўсюджвання гэтай тэхналогіі і росту выкарыстання яе ў розных канфліктах. Тут трэба пытацца не толькі пра захаванне міжнароднага гуманітарнага права і правоў чалавека, але і этычныя наступствы. Варта ўжо зараз заняцца гэтай тэмай, перш чым гэты від узбраення стане дадатковай крыніцай дэстабілізацыі, калі міжнародная супольнасць, больш чым калі-небудзь, мае патрэбу ў стабільнасці, супрацоўніцтве і міры, звярнуў увагу арцыбіскуп Тамазі.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць