BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Хрысціянскія святыні ў Іраку сталі вязніцамі

Некаторыя святыні, многія з якіх мелі гістарычнае значэнне, узарвалі.

Некаторыя хрысціянскія cвятыні ў Масуле зноў напоўніліся зняволенымі. Да чэрвеня Масул быў важным хрысціянскім цэнтрам у Іраку. Цяпер ён знаходзіцца пад уладай ісламскай дзяржавы, якая кіруецца строгай інтэрпрэтацыяй Карана. Пра гэта паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Хрысціян, як рабоў, выганялі ці забівалі. З касцёлаў былі прыбраны крыжы і ўсё сакральнае аздабленне. Некаторыя святыні, многія з якіх мелі гістарычнае значэнне, узарвалі, каб сцерці сляды прысутнасці хрысціян. Цяпер некаторыя з іх ператварыліся ў вязніцы. У кляштары св. Юрыя зрабілі турму для жанчын. Ёсць падазрэнне, што там адбываюцца згвалтаванні.

Масул — горад на поўначы Іраку, большасць вернікаў у якім складаюць мусульмане, аднак з самага заснавання ў горадзе жылі асірыйскія хрысціяне, а таксама хрысціяне арабскага паходжання.

Catholic.by

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць