BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Апостальскі нунцый: Раство запэўнівае ў тым, што верная любоў Бога ніколі не знікне

Таксама тых, хто адзначае Раство 25 снежня, павіншаваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці павіншаваў са святам Божага Нараджэння:

- У гэтыя дні, таксама і ў Беларусі, людзі баяцца магчымага паніжэння ўзроўню жыцця з-за складанай эканамічнай сітуацыі ў свеце і ў гэтым рэгіёне. Мы балюча адчуваем, што ўсё тое, што здавалася відавочным, штодзённым, не вартым вялікай увагі, можа знікнуць. Свята Божага Нараджэння запэўнівае ў тым, што верная любоў Бога ніколі не знікне. Ад імя Папы Францішка жадаю, каб увесь беларускі народ мог адчуваць камфорт і сілу быць любімым Богам і ў Яго рукі даручыў сваё жыццё і сваю будучыню, - цытуе Catholic.by.

Таксама тых, хто адзначае Раство 25 снежня, павіншаваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:

- Праз святло Віфлеемскай зоркі прыходзіць да людзей сведчанне непахіснасці веры і ўсёабдымнай хрысціянскай любові. Раство адорвае людзей дзіўным пачуццём ў чаканні новага, напаўняе жыццё надзеяй і сэнсам. Светлыя калядныя святы падахвочваюць на высакародную працу і добрыя справы. Гэты час служэння блізкім, дапамогі тым, хто асабліва мае патрэбу ў падтрымцы і садзейнічанні. Запальваючы свечкі ў святую і ціхую ноч, давайце будзем дзяліцца адзін з адным цеплынёй і душэўнасцю, раскрываць сэрцы насустрач дабру і міру. Хай радасць Раства стане здабыткам кожнага дома, усёй нашай краіны, надасць сілы для новых спраў на карысць беларускага народа і Айчыны. Моцнага вам здароўя, шчасця, поспехаў у справах, утульнасці і згоды ў сем'ях.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць