Беларусаў запрашаюць у турыстычную паездку «Тры цуды на Раство»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
За тры дні прапануюць наведаць тры краіны і ўбачыць тры цудоўныя 500-гадовыя гатычныя храмы.
Беларусаў запрашаюць у турыстычную паездку «Тры цуды на Раство», якая плануецца на 9-11 студзеня 2015 года і злучае ў адным маршруце тры помніка беларускай абарончай каменнай готыкі. За тры дні прапануюць наведаць тры краіны, пабываць у гістарычных беларускіх мястэчках Друскінінкай (Літва) і Беласток (Польшча) і ўбачыць тры цудоўныя 500-гадовыя гатычныя храмы ў Мураванцы, Супраслі і Сынкавічах. Таксама будзе магчымасць адпачыць у шыкоўным Спа-гатэлі з аквапаркам і зрабіць закупы. Вядзе экскурсію краязнаўца і музыка Аляксей Фралоў.
Маршрут: Мінск - Мураванка - Друскінінкай (ноч у гатэлі з аквапаркам) - Беласток (ноч, і закупы) - Супрасль - Сынкавічы - Мінск. Кошт 150 еўра +250 тыс. бел. руб. (візавы збор 60 еўра і страхаванне аплачваецца асобна). Апошні тэрмін падачы заяўкі на візу - 2 студзеня.
У кошт уключаны пераезд па маршруце на камфартабельным аўтобусе, аўтарская экскурсійная праграма і два начлегі ў гатэлях 3* з рэлакс і наведваннем аквапарку ў Друскінінкаі. Зарэгістравацца ў паездку можна на сайце: transfild.by/taize2015
Related items
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
Старадаўнюю капліцу знесла аўто ў Смаргонскім раёне: якой яна была
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Найбуйнейшая пілігрымка з Беларусі адпраўляецца ў Рым