Папа Францішак зноў праляціць над Беларуссю
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Пантыфік накіруецца 12 студзеня 2015 г. з 8-дзённым візітам на Шры-Ланку і Філіпіны.
Падчас “азіяцкага” падарожжа папу Францішка будзе суправаджаць 85 журналістаў. Пантыфік накіруецца 12 студзеня 2015 г. з 8-дзённым візітам на Шры-Ланку і Філіпіны. Арганізатар папскіх падарожжаў Альберта Гасбары назваў тры галоўных матывы выбару гэтых краін у якасці мэты пілігрымкі Святога Айца: вельмі шырокая прысутнасць місіянераў, цяжкая спадчына канфліктаў і жаданне працягваць міжрэлігійны дыялог. Візіт на Філіпіны першапачаткова планаваўся на 2016 год, прызнаўся Гасбары, але быў паскораны па прычыне цяжкіх наступстваў ад тайфуна 2013 года і 10-годдзя магутнага цунамі. Пантыфік пажадаў як мага хутчэй асабіста падтрымаць філіпінскі народ, і таму 17 студзеня цалкам будзе прысвечаны ахвярам стыхійных бедстваў. Францішак наведае пацярпелыя тэрыторыі і адкрые цэнтр дапамогі ахвярам, фінансаванне якога адбывалася са сродкаў Святога Пасаду.
Цікава, што ў Шры-Ланцы падчас спаткання з мясцовым епіскапатам не прадугледжана прамовы Святога Айца, біскупы пажадалі свабоднай размовы і дыскусіі з Францішкам. Адметным стане таксама і тое, што ўсе прамовы Папы падчас “азіяцкага” візіту прагучаць па-ангельску.
Падчас зваротнага шляху ў Рым самалёт з Пантыфікам на борце зноў будзе пралятаць праз тэрыторыю Беларусі, таму плануецца, што Францішак накіруе прывітальную тэлеграму кіраўніцтву краіны, паведамляе radiovaticana.va
Related items
- Названа «лепшае фота» з палярным ззяннем – над прыдарожным крыжам
- Над дамамі і храмамі: здымкамі яркага палярнага ззяння дзеляцца ў сетках
- 9 траўня ў дзень Унебаўшэсця Пана католікі моляцца аб супакоі на зямлі
- Ватыкан не паведамляў аб адмове Папы Рымскага ад удзелу ў мірным саміце па Украіне
- «Бог даў нам адсутнасць паветранай трывогі». Пра Дзень дзіцяці ў Жытоміры распавёў біскуп