Папа Францішак з самалёта павітаў беларускі народ і прэзідэнта
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Скончылася сёмае апостальскае міжнароднае падарожжа Пантыфіка - ён здзейсніў яго ў Шры-Ланку і Філіпіны.
Папа Францішак прывітаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку і ўвесь беларускі народ. “Я пасылаю сардэчныя прывітанні Вашай Эксцэленцыі, пралятаючы над краінай на маім шляху з Філіпін у Ватыкан. Запэўніваю Вас і ўвесь беларускі народ у маіх малітвах, просячы для вас аб Божых ласках міру і дабрабыту”, - напісаў Пантыфік у традыцыйнай тэлеграме на імя Прэзідэнта, скіраванай з борту самалёта, падчас знаходжання ў паветранай прасторы Беларусі 19 студзеня 2015 г.
Падобныя тэлеграмы былі скіраваны таксама да кіраўнікоў іншых дзяржаваў. Адным з першых яе атрымаў кітайскі лідэр – Генеральны сакратар ЦК Камуністычнай партыі Кітая Сі Цзіпінь. Яму і ўсяму кітайскаму народу Францішак пажадаў “шчодрых ласкаў гармоніі і дабрабыту”. Прывітальныя тэлеграмы атрымалі таксама Уладзімір Пуцін, Браніслаў Камароўскі, Мілаш Зэман і іншыя лідэры дзяржаваў над якімі пралягаў маршрут Святога Айца, у тым ліку часовы Прэзідэнт Італьянскай Рэспублікі Пьетра Граса, паведамляе radiovaticana.va.
Нагадаем, Папа Францішак закончыў сваё падарожжа ў Шры-Ланку і Філіпіны. У рамках візіту, якія працягваўся на працягу амаль сямі дзён, з 12 па 19 студзеня 2015 г. Пантыфік здзейніў кананізацыю евангелізатара Шры-Ланкі кс. Джозэфа Ваза, маліўся аб міры з мясцовымі рэлігійнымі лідэрамі, падтрымаў намаганні па аднаўленні згоды паміж таміламі і сінгаламі, сустрэўся з палітычнымі дзеячамі абедзьвюх краін, сем’ямі, моладзю, беспрытульнымі дзецьмі, беднымі, наведаў рэгіёны, якія панеслі вялізарныя чалавечыя і матэрыяльныя страты ў выніку тайфуна “Хаян”, што абрынуўся на Філіпіны ў лістападзе 2013 г. У апошні дзень свайго прабывання ў Азіі, Святы Айцец цэлебраваў Эўхарыстыю ў прысутнасці сваіх бліжэйшых супрацоўнікаў, развітаўся з персаналам Апостальскай нунцыятуры ў Маніле і палітычным кіраўніцтвам краіны. Каля 5.00 па беларускім часе Пантыфік выляцеў у Рым.
Такім чынам закончылася сёмае апостальскае падарожжа папы Францішка за межы Італіі. За непоўныя два гады свайго пантыфікату ён наведаў Бразілію, Святую Зямлю, Паўднёвую Карэю, Албанію, Еўрапейскія структуры ў Страсбургу, Турцыю, Шры-Ланку і Філіпіны.
Related items
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Каталіцкіх святароў няма сярод вызваленых беларускіх вязняў
-
Папулярны праваслаўны манах з Гомеля раскрытыкаваў Ватыкан і моцна памыліўся
-
Вакол Чырвонага касцёла ў Мінску будуюць сцяну. Што гэта можа быць?