Папа Францішак зноў заклікаў да міру ва Украіне
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
"Я сачу з глыбокай заклапочанасцю за эскалацыяй баявых дзеянняў ва Усходняй Украіне, якія працягваюць прыносіць шмат ахвяр сярод мірнага насельніцтва".
25 студзеня 2015 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла на плошчы св. Пятра, Пантыфік заклікаў да міру ва Украіне, паведамляе radiovaticana.va.
“Я сачу з глыбокай заклапочанасцю за эскалацыяй баявых дзеянняў ва Усходняй Украіне, якія працягваюць прыносіць шмат ахвяр сярод мірнага насельніцтва. Я запэўніваю ў маёй малітве за ўсіх, хто пакутуе, і аднаўляю сардэчны заклік да спроб аднавіць дыялог і пакласці канец ўсім ваенным дзеянням”, - сказаў Святы Айцец.
Трэба нагадаць, што ў апошнія дні сітуацыя ў рэгіёне рэзка абвастрылася па прычыне актыўных баявых дзеянняў. Паведамляецца аб дзесятках смяротных ахвяр сярод мірнага насельніцтва.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Каталіцкая царква ва Украіне: гісторыя Каіна і Авеля як ніколі актуальная >>>
Related items
-
Новы трэнд: яшчэ адзін блогер прадставіўся святаром. Гэтым разам – у Беларусі
-
Быць знакам надзеі і прымірэння – у Царкве патлумачылі сэнс акцый у гадавіну вайны
-
Дзеля хайпу расіянін прадставіўся каталіцкім святаром – многія паверылі
-
Ці будзе так у Курапатах? Беларус паказаў, як цяпер выглядае комплекс у Катыні
-
Каталіцкія біскупы пракаментавалі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры