Праз два гады пасля сыходу з Пасаду Бенедыкт XVI вядзе манаскае жыццё і грае на фартэпіяна
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Таксама ён здзяйсняе прагулкі па Ватыканскіх садах, працуе з карэспандэнцыяй, прымае гасцей.
Бэнэдыкт XVI вядзе манаскае жыццё і пакідае сваю рэзідэнцыю толькі па просьбе Францішка, не прымаючы іншых запрашэнняў, распавёў асабісты сакратар Папы на пенсіі арцыбіскуп Георг Генсвайн у інтэрв’ю італьянскай “Corriere della sera”. 11 лютага 2015 г. мінула два гады пасля гістарычнага рашэння Пантыфіка пакінуць Пасад св. Пятра. Бэнэдыкт XVI і сёння перакананы ў правільнасці і неабходнасці свайго рашэння, за якім стаіць яснае ўсведамленне недахопу фізічных сіл і клопат пра Касцёл, падкрэсліў арцыбіскуп Генсвайн.
Іерарх прызнаўся, што стан здароўя Пантыфіка на пенсіі адпавядае яго 88-гадоваму ўзросту. Папа мае невялікія праблемы з нагамі, але ў іншым адчувае сябе добра, працягвае працаваць у сваім звычайным рытме і не губляе яснасці розуму. Некаторы час таму ён, па просьбе аднаго з ватыканскіх іерархаў, напісаў тэалагічны тэкст на тэму ісціны, які быў прачытаны падчас адкрыцця студэнцкай залы, названай у яго гонар, у Папскім урбаніянскім універсітэце ў Рыме.
Арцыбіскуп Генсвайн распавёў таксама, што Бэнэдыкт XVI шмат моліцца, здзяйсняе прагулкі па Ватыканскіх садах, працуе з карэспандэнцыяй, прымае гасцей і грае на фартэпіяна.
Related items
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»
-
«Дзе няма справядлівасці, няма дзяржавы». Папа Рымскі – пра важныя аспекты жыцця грамадства
-
Упершыню канал святога набраў амаль 1 тысячу падпісчыкаў
-
Беларусы паказваюць атмасферу на Юбілеі моладзі ў Рыме
-
У Беларусь прыбыў новы Апостальскі нунцый: чаму гэта важна