BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Трохдзённую вандроўку здзейснілі каталіцкія скаўты ў Беларусі - ФОТА

Па шляху ў Гудагай да абраза Божай Маці скаўты начавалі ў лесе і гатавалі ежу на вогнішчы.

1-3 траўня група маладых і дарослых каталіцкіх скаўтаў-«вандроўнікаў», а таксама скаўтак-«правадніц», якія практыкуюць педагогіку FSE (Федэрацыі скаўтаў Еўропы) здзейснілі нацыянальную «вандроўку» па маршруце Солы - Гудагай у санктуарый Маці Божай Гудагайскай. Хлопцы і дзяўчаты ішлі да абраза Багародзіцы рознымі маршрутамі - дарогай, лесам, полем - па шляху начуючы ў лесе і гатуючы сабе ежу на вогнішчы. Шэфам сёлетняга падарожжа хлопцаў стаў Павел Бельскі, а духоўным кіраўніком - пробашч парафіі Міхала Арханёла ў Івянцы айцец Лех Баханэк OFMConv.

У пілігрымцы-вандроўцы ўдзельнічалі дарослыя скаўты ўсіх парафіяльных груп Беларусі - з Барысава, Івянца, Мінска, Гродна, Гомеля і Віцебска, а таксама госці. Група хлопцаў складалася з больш 30 чалавек, прыкладна столькі ж было і дзяўчат. У дарозе скаўты спявалі, маліліся, разважалі на духоўныя тэмы. Кожны дзень скаўты ўдзельнічалі ў Святой Імшы, якая аднойчы была праведзена наўпрост у лесе з алтаром з заплечнікаў.

Духоўнай тэмай падарожжа сталі словы Езуса Хрыста «Я ёсць Шлях, Праўда і Жыццё», а патрыятычнай - Слуцкі збройны чын у 1920 годзе. На традыцыйным «вогнішчы» хлопцы гулялі ў любімыя скаўцкія гульні, спявалі і прадстаўлялі сцэнкі аб Слуцкім паўстанні.

Завяршылася падарожжа 3-кіламетровым Шляхам святла з паходнямі па начным полі і лесе, дзе размешчана Гудагайскай кальварыя, і Імшой у санктуарыі Маці Божай Гудагайскай, дзе кожны скаўт склаў свае інтэнцыі, з якімі ішоў у гэтую вандроўку.

Last modified onПанядзелак, 04 Май 2015 12:31
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць