У 70-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны Царква моліцца за яе ахвяр
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Вайна забрала жыцці больш за 60 мільёнаў чалавек, у тым ліку многіх вернікаў-пакутнікаў.
8 мая 1945 года быў падпісаны Акт аб безумоўнай капітуляцыі Германіі. Менавіта гэтая дата лічыцца днём Перамогі над фашызмам і днём заканчэння ў Еўропе Другой сусветнай вайны. Яна стала самай кровапралітнай у гісторыі чалавецтва, доўжылася шэсць гадоў і аказала велізарны ўплыў на лёсы свету. У ёй бралі ўдзел 72 дзяржавы - гэта 80% насельніцтва зямнога шара. Ваенныя дзеянні вяліся на тэрыторыі 40 краін. Другая сусветная вайна забрала жыцці больш за 60 мільёнаў чалавек.
Дарэчы, падчас Другой сусветнай вайны загінулі многія беларускія католікі-пакутнікі. Напрыклад, 1 жніўня 1943 года адзінаццаць сясцёр назарэтанак былі расстраляныя фашыстамі пад Навагрудкам замест арыштаваных мірных жыхароў. А ў 1942 годзе каля горада Глыбокае быў арыштаваны і расстраляны святар Мечыслаў Багаткевіч.
На святых Імшах 8 і 9 траўня, у 70-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны і перамогі над фашызмам, католікі моляцца аб усіх яе ахвярах. Святары заклікаюць у гэтыя дні, у першую чаргу, задумацца аб велізарнай трагедыі і народным болі, прычыненым вайной.
Таксама ў касцёлах моляцца за хрысціян на Блізкім Усходзе, дзе яны перажываюць жорсткія ганенні, і за ўсе краіны, дзе ў нашы дні працягваюцца кровапралітныя канфлікты.
Related items
-
«Спадзяюся, што людзі, даведаўшыся пра гэта, умацуюцца ў веры». З'явілася вестка ад ксяндза Акалатовіча
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Стала вядома, што беларускі біскуп сказаў Папе Рымскаму: «Мы ўсе стомленыя вайной»